§ 99. Герундыў у функцыi азначэння
^ Вверх

§ 99. ГЕРУНДЫЎ У ФУНКЦЫІ АЗНАЧЭННЯ

 

Як азначэнне gerundīvum зрэдку ўжываецца ў назоўным склоне: labor non fugiendus - праца, якой не трэба пазбягаць; homo honorandus - чалавек, дастойны павагі (якога трэба паважаць). Але часцей ён стаіць пры назоўніках ва ўскосных склонах. У гэтым выпадку герундыў не выражае неабходнасць або павіннасць. Ён вельмі блізкі па значэнні да герундыя, таму перакладаецца аддзеяслоўным назоўнікам або неазначальнай формай дзеяслова так, як герундый, а назоўнік, да якога герундыў адносіцца, ужываецца адпаведна ў Gen. або Acc.. Напрыклад: ars agrōrum colendōrum - мастацтва апрацоўкі (назоўнік) палёў (Gen.) або мастацтва апрацоўваць (infinitīvus) палі (Acc.).

У лацінскай мове замест герундыя з прамым дапаўненнем часцей ужываецца герундыўная канструкцыя. Пры замене герундыя на герундыў дапаўненне ставіцца ў склоне герундыя, а герундый замяняецца на герундыў і дапасуецца да дапаўнення ў родзе, склоне і ліку. Напрыклад:

 

necessitas scribendi (gerundium) epistulas

necessitas epistulārum scribendārum (gerundīvum)

неабходнасць пісаць пісьмы

 

Герундый не замяняецца, калі прамым дапаўненнем пры ім выступае займеннік або субстантываваны прыметнік. Напрыклад: cupiditas id faciendi - жаданне зрабіць гэта, necessitas vera dicendi - неабходнасць гаварыць праўду.