§ 98. GERUNDĪVUM (ГЕРУНДЫЎ)
Герундыў - гэта аддзеяслоўны прыметнік са значэннем неабходнасці або павіннасці ў залежным стане. Утвараецца gerundīvum ад асновы інфекта пры дапамозе суфікса -nd- у дзеясловаў I-II спражэнняў, у III-IV - -end- і родавых канчаткаў us, a, um. Скланяецца, як прыметнікі I-II скланенняў. Напрыклад:
|
para-nd-us, a, um |
- той, якога неабходна рыхтаваць (які павінен быць падрыхтаваны) |
|
doce-nd-us, a, um |
- той, якога неабходна навучаць (які павінен быць навучаны) |
|
leg-end-us, a, um |
- той, якога неабходна чытаць (які павінен быць прачытаны) |
|
stru-end-us, a, um |
- той, якога неабходна будаваць (які павінен быць пабудаваны) |
|
capi-end-us, a, um |
- той, якога неабходна хапаць (які павінен быць схоплены) |
|
audi-end-us, a, um |
- той, якога неабходна слухаць (які павінен быць пачуты) |