§ 95. GERUNDIUM (ГЕРУНДЫЙ)
Gerundium - аддзеяслоўны назоўнік, які ўтвараецца ад асновы інфекта пры дапамозе суфікса -nd- у I-II спражэннях, а ў III-IV - пры дапамозе -end- і склонавых канчаткаў. Герундый мае чатыры ўскосныя склоны, а ў функцыі назоўнага склону выступае infinitīvus praesentis actīvi. Скланяецца ён толькі ў адзіночным ліку па II скланенні. Напрыклад:
Nom. |
(parāre) |
(docēre) |
(legere) |
Gen. |
para-nd-і |
doce-nd-i |
leg-end-i |
Dat. |
para-nd-o |
doce-nd-o |
leg-end-o |
Acc. |
ad para-nd-um |
ad doce-nd-um |
ad leg-end-um |
Abl. |
para-nd-o |
doce-nd-o |
leg-end-o |
|
|
|
|
Nom. |
(struere) |
(capere) |
(audīre) |
Gen. |
stru-end-і |
capi-end-i |
audi-end-i |
Dat. |
stru-end-o |
capi-end-o |
audi-end-o |
Acc. |
ad stru-end-um |
ad capi-end-um |
ad audi-end-um |
Abl. |
stru-end-o |
capi-end-o |
audi-end-o |
Gerundium мае ўласцівасці назоўніка і дзеяслова, можа перакладацца назоўнікам або неазначальнай формай дзеяслова. Як назоўнік, ён скланяецца, а ў сказе выступае ўскосным дапаўненнем або недапасаваным азначэннем. Але ў параўнанні з назоўнікам, склоны герундыя ўжываюцца ў абмежаваных значэннях.
Genetīvus выступае:
- пасля назоўнікаў і прыметнікаў, якія патрабуюць роднага склону: modus vivendi - спосаб жыцця, cupiditas discendi - прага ведаў, perītus pingendi - вопытны ў маляванні;
- з прыназоўнікамі causā i gratiā, якія стаяць пасля герундыя: scribendi causā - для напісання, laborandi gratiā - дзеля работы.
Datīvus ужываецца ў значэнні мэты, але вельмі рэдка, пры выразах: studēre, operam dare - займацца чым-небудзь, прыкладаць старанне: operam dare legendo - займацца чытаннем, studēre cantando - займацца спяваннем, а таксама ў выразе solvendo non esse - быць неплацежаздольным.
Accusatīvus герундыя ўжываецца для выражэння мэты, прызначэння пераважна з прыназоўнікам ad - для (рэдка ob): ad navigandum - для плавання, ob absolvendum - для вызвалення, за вызваленне.
Ablatīvusможа выкарыстоўвацца як abl. instrumenti без прыназоўніка або з прыназоўнікамі a, de, ex, in, радзей pro. Напрыклад: discendo et cogitando ali - жывіцца (жыць) навучаннем і разважаннем, a capiendo defendere - абараняць ад захопу, de vivendo disputāre - разважаць аб жыцці, voluptātem ex discendo capere - атрымоўваць задавальненне ад вучэння, malum in metuendo est - зло ў боязі.