§ 90. NUMERALIA ADVERBIA (лiчэбнiкi-прыслоўi)
^ Вверх

§ 90. NUMERALIA ADVERBIA

(ЛІЧЭБНІКІ-ПРЫСЛОЎІ)

 

Лічэбнікі-прыслоўі не змяняюцца. Яны выкарыстоўваюцца для пазначэння парадкавых лічэбнікаў: 2000-ы - bis millesimus, 3000-ы - ter millesimus і г.д., таксама для пазначэння колькасных і раздзяляльных лічэбнікаў: 1 000 000 - decies centum milia, decies centena milia, 2 000 000 - vicies centum milia, vicies centena milia і г.д.

Лічэбнікі-прыслоўі і раздзяляльныя лічэбнікі ўжываюцца пры множанні:  2´2=4 - bis bina sunt quattuor, 3´4=12 - ter quaterna sunt duodecim.