§ 89. NUMERALIA DISTRIBUTĪVA
(РАЗДЗЯЛЯЛЬНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ)
Раздзяляльныя лічэбнікі скланяюцца толькі ў множным ліку па І-ІІ скланеннях.
Ужываюцца яны не толькі ва ўласным размеркавальным значэнні (deni - па дзесяць), але і ў значэнні колькасных лічэбнікаў пры pluralia tantum. У гэтым выпадку замест singuli i terni ўжываюцца адпаведна uni i trini. Напрыклад, з назоўнікамі litterae, ārum f - пісьмо, castra, ōrum n - лагер, aedes, ium f - дом выступаюць наступныя словазлучэнні:
|
unae litterae |
- адно пісьмо |
|
binae litterae |
- два пісьмы |
|
trinae litterae |
- тры пісьмы |
|
bina castra |
- два лагеры |
|
binae aedes |
- два дамы, |
але
|
singulae litterae |
- па аднаму пісьму |
|
ternae litterae |
- па тры пісьмы. |
Аднак з назоўнікамі littera, ae f - літара, aedes, is f - храм ужываюцца колькасныя лічэбнікі. Напрыклад:
|
duae litterae |
- дзве літары |
|
tres litterae |
- тры літары |
|
duae aedes |
- два храмы. |