§ 85. NUMERALIA CARDINALIA
(КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ)
Колькасныя лічэбнікі ад 1 да 10, 100, 1000 з’яўляюцца асноўнымі. Назвы дзесяткаў, сотняў - вытворныя.
1. Лічэбнікі ад 11 да 17 утвараюцца шляхам далучэння да асноўнага лічэбніка (часам з пэўнымі фанетычнымі зменамі) -decim: undecim (11), duodecim (12) і г.д.
2. Дзесяткі ад 30 да 90 утвараюцца далучэннем да асноўнага лічэбніка -ginta: triginta (30).
3. Сотні ад 200 да 900 утвараюцца пры дапамозе -centi або -genti (гл. табліцу).
4. Лічэбнікі 18, 19, 28, 29 і падобныя ўтвараюцца шляхам вылучэння з наступнага дзесятка адпаведна двух або аднаго: duodeviginti (18) (дакл.: два ад дваццаці), undeviginti (19) (дакл.: адзін ад дваццаці) і г.д. Гэта значыць: duodeviginti sunt duo de viginti (20 – 2 = 18); undeviginti sunt unum[1] de viginti (20 – 1 = 19).
5. Далучэнне да дзесяткаў адзінак адбываецца двума спосабамі:
а) назва адзінкі запісваецца пасля назвы дзесятка: viginti duo - (22);
б) назва адзінкі стаіць на першым месцы, у гэтым выпадку пасля яе ўжываецца злучнік et (і, што адпавядае матэматычнаму знаку +), а затым назва дзесятка: tres et viginti (3+20=(sunt) 23).
6. У трохзначных і г.д. лічэбнікаў большая лічба звычайна стаіць перад меншай: 123 - centum viginti tres, mille et ducenti quadraginta quinque - 1245[2].