§ 84. NUMERĀLE (ЛІЧЭБНІК)
Лічэбнікі ў лацінскай мове дзеляцца на чатыры групы: колькасныя (numeralia cardinalia), якія адказваюць на пытанне колькі?, парадкавыя (numeralia ordinalia) - на пытанне каторы, ая, ае?, раздзяляльныя (numeralia distributīva) - па колькі?, лічэбнікі-прыслоўі (numeralia adverbia seu multiplicatīva) - пытанне колькі разоў?
Колькасныя, парадкавыя і раздзяляльныя лічэбнікі выступаюць у ролі прыметнікаў, а milia (тысячы) з’яўляецца назоўнікам.