§ 68. FUTŪRUM II (EXACTUM) INDICATĪVI ACTĪVI
(БУДУЧЫ ЧАС ДРУГІ (ЗАКОНЧАНЫ) АБВЕСНАГА ЛАДУ
НЕЗАЛЕЖНАГА СТАНУ)
FutūrumIIindicatīviactīvi ўтвараецца ад асновы перфекта пры дапамозе суфікса -ěr- (у 1 ас. адз. л.), -ĕrĭ- (ва ўсіх астатніх асобах) і асабовых канчаткаў -o, -s, -t, -mus, -tis, -nt.
s і n g ul ār i s |
p l u r ā l i s |
|
1 |
leg-ĕr-o |
leg-erĭ-mus |
2 |
leg-ĕri-s |
leg-erĭ-tis |
3 |
leg-ĕri-t |
leg-ĕri-nt |
|
|
яны прачытаюць |
Futūrum II ужываецца пераважна ў даданых сказах і азначае будучае дзеянне, якое папярэднічае будучаму дзеянню галоўнага сказа. Перакладаецца ён будучым часам закончанага трывання.