§ 51. PARTICIPIUM (дзеепрыметнiк)
^ Вверх

§ 51. PARTICIPIUM (ДЗЕЕПРЫМЕТНІК)

 

Participium - гэта аддзеяслоўны прыметнік з прыкметамі прыметніка і дзеяслова. Як прыметнік, ён дапасуецца да назоўніка, як дзеяслоў - кіруе тым самым склонам, што і дзеяслоў, ад якога ўтвораны.

Дзеепрыметнік можа выступаць эквівалентам даданых сказаў: часу, прычыны, умовы, мэты, спосабу дзеяння, уступальных, азначальных. Ён мае тры часы, якія з’яўляюцца адноснымі, гэта значыць, што ўказваюць на час дзеяння ў адносінах да дзеяння, выражанага кіруючым дзеясловам.

Participiumpraesentisactīvi ўказвае на дзеянне, адначасовае з дзеяннем кіруючага дзеяслова.

Participiumperfectipassīvi абазначае дзеянне, якое адбываецца раней, чым дзеянне, выражанае кіруючым дзеясловам.

Participiumfutūriactīvi ўказвае на дзеянне, якое адбываецца пасля дзеяння кіруючага дзеяслова.