§ 50. ПРЫМЕТНІКІ ТРЭЦЯГА СКЛАНЕННЯ
У залежнасці ад колькасці канчаткаў у Nom. sing. прыметнікі ІІІ скланення дзеляцца на тры падгрупы:
1. прыметнікі з трыма канчаткамі : -er - для мужчынскага роду, -is - для жаночага роду, -e - для ніякага роду. Напрыклад: celer - хуткі, celeris - хуткая, celere - хуткае; alacer - бадзёры, alacris - бадзёрая, alacre - бадзёрае;
2. прыметнікі з двума канчаткамі: -is - для мужчынскага і жаночага родаў, -e - для ніякага роду. Напрыклад: levis - лёгкі, лёгкая, leve - лёгкае;
3. прыметнікі з адным канчаткам -s, -x або -r для ўсіх трох родаў. Напрыклад: par - роўны, ая, ае; simplex - просты, ая, ае; recens - свежы, ая, ае.
Аснову прыметнікаў першай і другой падгруп знаходзім па агульным правіле - шляхам адкідання канчатка жаночага роду (у дадзеным выпадку канчатка -is)[1]. Для знаходжання асновы прыметнікаў трэцяй падгрупы ў слоўнікавых формах пасля назоўнага склону запісваецца скарачэнне роднага склону, таму аснова знаходзіцца гэтак жа, як і ў назоўнікаў.
Прыметнікі ІІІ скланення скланяюцца таксама, як назоўнікі галоснага тыпу. Гэта значыць, што ў Abl. sing. яны маюць канчатак -i, у Gen. plur. - -ium, у Nom. i Acc. plur. ніякага роду - -ia.
1) alăcer, cris, cre
|
s i n g u l ā r i s |
p l u r ā l i s |
||||
|
m |
f |
n |
m |
f |
n |
Nom. |
alăcer |
alăcris |
alăcre |
alăcr-es |
alăcr-es |
alacr-ia |
Gen. |
alăcr-is |
alăcr-is |
alăcr-is |
alacr-ium |
alacr-ium |
alacr-ium |
Dat. |
alăcr-i |
alăcr-i |
alăcr-i |
alacr-ĭbus |
alacr-ĭbus |
alacr-ĭbus |
Acc. |
alăcr-em |
alăcr-em |
alăcre |
alăcr-es |
alăcr-es |
alăcr-ia |
Abl. |
alăcr-i |
alăcr-i |
alăcr-i |
alacr-ĭbus |
alacr-ĭbus |
alacr-ĭbus |
Voc. |
alacer |
alăcris |
alăcre |
alăcr-es |
alăcr-es |
alăcr-ia |
2) levis, e
|
s i n g u l ā r i s |
p l u r ā l i s |
||
|
m, f |
n |
m, f |
n |
Nom. |
levis |
leve |
lev-es |
lev-ia |
Gen. |
lev-is |
lev-is |
lev-ium |
lev-ium |
Dat. |
lev-i |
lev-i |
lev-ĭbus |
lev-ĭbus |
Acc. |
lev-em |
leve |
lev-es |
lev-ia |
Abl. |
lev-i |
lev-i |
lev-ĭbus |
lev-ĭbus |
Voc. |
levis |
leve |
lev-es |
lev-ia |
3) simplex, ĭcis
|
s i n g u l ā r i s |
p l u r ā l i s |
||
|
m, f |
n |
m, f |
n |
Nom. |
simplex |
simplex |
simplĭc-es |
simplic-ia |
Gen. |
simplĭc-is |
simplĭc-is |
simplic-ium |
simplic-ium |
Dat. |
simplĭc-i |
simplĭc-i |
simplic-ĭbus |
simplic-ĭbus |
Acc. |
simplĭc-em |
simplex |
simplĭc-es |
simplic-ia |
Abl. |
simplĭc-i |
simplĭc-i |
simplic-ĭbus |
simplic-ĭbus |
Voc. |
simplex |
simplex |
simplĭc-es |
simplic-ia |
Аднак ёсць некалькі прыметнікаў, якія, як выключэнні, скланяюцца па зычнаму тыпу:
dives, ĭtis |
- багаты |
pauper, ĕris |
- бедны |
vetus, ĕris |
- стары, старажытны |
princeps, ĭpis |
- першы, галоўны |
particeps, ĭpis |
- той, які прымае ўдзел |
compos, ŏtis |
- прыналежны, датычны |
superstes, ĭtis |
- прысутны, захаваны |
sospes, ĭtis |
- уцалелы, непашкоджаны. |
Акрамя гэтага, ёсць прыметнікі, якія ў Abl. sing. заканчваюцца на -i, а ў Gen. plur. на -um: memor, ŏris - памятны (memŏri, memŏrum), immemor, ŏris - няпамятны (immemŏri, immemŏrum), inops, ŏpis - бедны, убогі (inŏpi, inŏpum), supplex, ĭcis - молячы (supplĭci, supplĭcum), vigil, ĭlis - чуйны (vigĭli, vigĭlum), celer, ĕris, ĕre - хуткі (celěri, celěrum).
Назвы месяцаў на -er i -is - гэта ўласна прыметнікі, і таму ў Abl. sing. яны маюць канчатак -i (mense Decembri, mense Aprīli).
Большасць субстантываваных прыметнікаў таксама мае формы прыметнікавага скланення. Напрыклад: aequālis, is m, f - равеснік, равесніца (ад aequālis, e - роўны, аднолькавы); familiāris, is m, f - сябар, прыяцель (ад familiāris, e - сямейны, сяброўскі, прыяцельскі); Abl. sing. - aequāli, familiāri; Gen. plur. - aequalium, familiarium.
Але прыметнікі ў функцыі ўласных імёнаў маюць у Abl. sing. канчатак -e, напрыклад: Felix - Felīce, Celer - Celěre.
Ёсць у лацінскай мове і прыметнікі, якія не скланяюцца:
frugi |
- сумленны |
nequam |
- лянівы. |