§ 5. ПАДЗЕЛ СЛОЎ НА СКЛАДЫ
1. Пры дзяленні слова на склады зычны адносіцца да наступнага складу: ci-vi-ta-tis, re-pe-ti-ti-o, cla-rus.
2. Калі пасля галоснага стаяць два або больш зычных, за выключэннем злучэнняў нямога з плаўным, s з нямым, s з нямым і плаўным, то апошні зычны належыць да наступнага складу: es-se, sanc-tus, але sim-plex, sa-lu-bris, pu-bli-ca, mi-ni-ster, di-sci-pli-na, mon-strum.
У складаных словах аддзяляюцца іх кампаненты: prae-ter-e-o, a-gri-cul-tu-ra.