§ 4. Acctntus (нацiск)
^ Вверх

§ 4. ACCENTUS (НАЦІСК)

 

У дагістарычны перыяд націск у лацінскай мове стаяў на першым складзе і быў дынамічным, сілавым. У гістарычныя часы, пад уплывам грэчаскай паэзіі, пачаў выкарыстоўвацца так званы закон трох складоў ад канца, і націск стаў музычным. 

У шматскладовых словах лацінскай мовы націск ніколі не ставіцца на апошнім складзе, у двухскладовых ён заўсёды стаіць на першым складзе.

Лацінскія словы маюць націск на другім складзе ад канца, калі ён доўгі. Калі ж гэты склад кароткі, націск пераходзіць на трэці склад ад канца.