§ 128. ATTRACTIO (ASSIMILATIO) MODI (упадабленне ладу)
^ Вверх

§ 128. ATTRACTIO (ASSIMILATIO) MODI

(УПАДАБНЕННЕ ЛАДУ)

 

Калі замест абвеснага ладу ў даданых сказах (часцей адносных) з’яўляецца coniunctīvus, то такая з’ява ў лацінскай мове называецца attractio modi. Яна мае месца, калі даданы сказ залежыць ад інфінітыва або сказа, выказнік якога стаіць у coniunctīvus ці infinitīvus. Час умоўнага ладу ў такіх сказах вызначаецца правіламі consecutio temporum.

Nemo adhuc inventus est, cui, quodhabēret, esset sat. Дагэтуль не знайшоўся ніхто, каму было б даволі таго, што мае.

Mos est Athēnis, laudāri in contiōne eos, quisint in proeliis interfecti. У Афінах ёсць звычай праслаўляць на народным сходзе тых, якія былі забітыя ў бітвах.