§ 127. Даданыя адносныя сказы
^ Вверх

§ 127. ДАДАНЫЯ АДНОСНЫЯ СКАЗЫ

 

Даданыя адносныя сказы ўводзяцца адноснымі займеннікамі і прыслоўямі (qui, qualis, quantus, quisquis, ubi, unde, ut, quomodoі г.д.). У галоўным сказе часта ставяцца адпаведныя ўказальныя займеннікі або прыслоўі, але яны могуць і адсутнічаць.

У адносных сказах ужываецца indicatīvus або coniunctīvus. Абвесны лад ставіцца ў чыста азначальных сказах, якія выконваюць функцыю азначэння членаў галоўнага сказа.

Semper potentior lex est, quae vetat, quam quae permittit. Заўсёды мацнейшы [той] закон, які забараняе, чым [той], які дазваляе.

Калі ж сказы, азначальныя па форме, па зместу, з’яўляюцца акалічнаснымі, то ўжываецца ўмоўны лад, таксама, як і ў адпаведных тыпах акалічнасных сказаў.

Адносна-акалічнасныя сказы могуць выражаць:

  • прычыну:

O magna vis veritātis, quae facile se per se ipsa defendat. О вялікая сіла праўды, якая (таму што) лёгка сама сябесабой абараняе.

Consecutio temporum – як у сказах з cum causāle.

  • уступку:

Quis est, qui Gai Fabricii, Manii Curii non cum caritāte aliqua benevŏla memoriam usurpet, quos nunquam viderit? Хто не ўспамінае з нейкай добразычлівай удзячнасцю пра Гая Фабрыцыя, Маныя Курыя, каторых (хоць) ніколі не бачыў?

Consecutio temporum - як у сказах з cum concessīvum.

  • вынік:

Nemo est orātor, qui se Demosthenis similem esse nolit. Няма аратара, які не хоча быць падобным да Дэмасфена.

 Consecutio temporum - як у сказах з ut consecutīvum.

  • мэту:

Clusīni legātos Romam, qui auxilium ab senātu peterent, misērunt. Жыхары Клюзыя адправілі паслоў у Рым, якія б (каб яны) прасілі дапамогу ў сената.

Consecutio temporum - як у сказах з ut fināle.

  • умову:

Quaecunque quaerit calamitas, facile invenit. Каго (калі каго) шукае няшчасце, лёгка знаходзіць.

Qui vidēret, urbem captam esse diceret. Хто б (калі б хто) бачыў, гаварыў бы, што горад захоплены.

Ужываюцца тыя ж часы, што і ў даданых умоўных сказах (modus reālis, potentiālis, irreālis).