§ 125. Даданыя ўступальныя сказы
^ Вверх

§ 125. ДАДАНЫЯ ЎСТУПАЛЬНЫЯ СКАЗЫ

 

Даданыя сказы ўступкі ўводзяцца наступнымі злучнікамі: si, etsi, etiamsi, tametsi, quamquam, quamvis, licet, cum, ut(ne) - хоць, хоць бы, як бы ні, няхай, дапусцім, што і г.д.

У галоўным сказе ім могуць адпавядаць словы: tamen, at, attamen, certe, nihilo, minus (аднак, але, тым не менш, усё ж такі) і інш.

1. Quamquam уводзіць нейкую фактычную акалічнасць, таму, як правіла, ставіцца з indicatīvus:

Quamquam hae condiciōnes graves sunt, fortūna vestra vobis suadet. Хоць гэтыя ўмовы цяжкія, ваш лёс раіць вам.

2. Пасля злучнікаў cum, quamvisconiunctīvus ужываецца згодна з consecutio temporum:

Quamvis mihi res non placeat, tamen pugnāre non potero. Хоць мне не падабаецца справа, аднак я не магу спрачацца.

Aristīdes cum magnis rebus praefuisset, in magna paupertāte decessit. Арысцід памёр у вялікай беднасці, хоць узначальваў вялікія справы.

3. У сказах са злучнікамі ut, licetставіцца coniunctīvus praesentis для перадачы цяперашняга дзеяння або coniunctīvus perfecti для перадачы мінулага дзеяння:

Fremant omnes licet, dicam, quod sentio. Няхай усе крычаць, я скажу тое, што думаю.         

Ut sit magna, tamen certe lenta ira deōrum est. Дапусцім вялікі, аднак, відаць, павольны гнеў багоў.

4. Сказы са злучнікамі si, etsi, etiamsi, tametsi, па сутнасці, з’яўляюцца ўмоўнымі, таму бываюць індыкатыўнымі, патэнцыяльнымі і ірэальнымі, але часцей індыкатыўнымі.

Caesar etsi hostium consilia nondum cognoverat, tamen id quod acсidit, providēbat. Цэзар, хоць яшчэ не знаў намераў ворагаў, аднак прадбачыў тое, што здарылася.