§ 122. Даданыя сказы прычыны
^ Вверх

§ 122. ДАДАНЫЯ СКАЗЫ ПРЫЧЫНЫ

 

Даданыя сказы прычыны ўводзяцца злучнікамі cum (causāle) - таму што, бо, nonquo, nonquod - не таму каб, nonquin - не таму, каб не.

У такіх даданых сказах ужываецца coniunctīvus паводле consecutio temporum.

Даданыя сказы прычыны могуць таксама ўводзіцца злучнікамі quia, quod, quoniam, quando, quandoquidem, siquidem (таму што, бо). Калі яны выражаюць сапраўдную прычыну, уласную думку, то ставіцца indicatīvus; калі чужую думку - coniunctīvus. Напрыклад: Cum aeger essem, ad te non vēni. - Таму што я быў хворы, я не прыйшоў да цябе. Aedui, cum defendere ab Helvetiis non possent, legātos ad Caesarem misērunt. - Таму што эдуі не маглі абараніць сябе ад гельветаў, яны паслалі да Цэзара паслоў. Maiōres nostri, cum regum potestātem non tulissent, magistrātus annuos creavērunt (Cic.). - Таму што нашыя продкі не маглі цярпець уладу цароў, яны штогод выбіралі магістратаў. Noctu ambulābat Themistocles, quod somnum capere non posset. - Фемістокл ноччу гуляў, таму што не мог спаць. Id omitto, quando vobis ita placet. - Я маўчу аб гэтым, таму што вам так пажадана.