§ 119. QUAESTIO OBLĪQUA (УСКОСНАЕ ПЫТАННЕ)
Ускоснае пытанне - гэта, па сутнасці, даданы сказ дзейніка або дапаўняльны. Такія сказы ўводзяцца пытальнымі займеннікамі і прыслоўямі, а таксама пытальнымі часціцамі: quis?quid? - хто? што? qui, quae, quod? - які, якая, якое? ubi? - дзе? quo? - куды? cur? - чаму? quando? - калі? num? nonne? ne? - ці? няўжо не? utrum...ne? - ці...ці? an...non? - ці не?
Ускоснае пытанне, як правіла, залежыць ад дзеясловаў са значэннем гаварыць, бачыць, ведаць, разумець, пытаць і безасабовых выразаў тыпу notum (ignōtum) est.
У гэтых сказах ужываецца coniunctīvus згодна з consecutio temporum. Напрыклад:
Rogo (rogābo, rogavero), quid agas. |
Я пытаю (буду пытаць, спытаю), што ты робіш. |
Rogo (...), quid egeris. |
Я пытаю (...), што ты зрабіў. |
Rogo (...), quid actūrus sis. |
Я пытаю (...), што ты будзеш рабіць. |
Rogābam (rogāvi, rogaveram), quid ageres. |
Я пытаў (паспытаў (раней)), што ты рабіў. |
Rogābam (...), quid egisses. |
Я пытаў (...), што ты зрабіў. |
Rogābam (...), quid actūrus esses. |
Я пытаў (...), што ты зробіш. |
Напрыклад:
Scio, quem pingas. Я ведаю, каго ты малюеш. An oblītus es, quid initio dixerim? Ці ты не забыў, што я сказаў у пачатку? Ego, quid futurum sit, nescio; quid fieri possit, scio. Я не ведаю, што будзе; ведаю, што можа стацца. An tu non vidēbas mecum simul, quam illa crudēlis esset futūra victoria? Ці ты не бачыў разам са мною, наколькі жорсткай будзе тая перамога?