§ 118. CONSECUTIO TEMPORUM
(ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЧАСОЎ)
У лацінскай мове час выказніка даданага сказа залежыць ад часу выказніка галоўнага сказа і суадносінаў дзеяння. Правіла ўжывання часоў у даданых сказах мае назву consecutiotemporum і заключаецца ў тым, што пасля галоўных[1] часоў у кіруючым сказе ў даданым ўжываецца coniunctīvuspraesentisпры адначасовым дзеянні ў абодвух сказах, coniunctīvusperfecti- для дзеяння папярэдняга і coniunctīvuspraesentisconiugatiōnisperiphrasticaeactīvae - для дзеяння наступнага ў адносінах да дзеяння галоўнага сказа.
Калі ж у галоўным сказе стаіць адзін з гістарычных часоў, то ў даданым ужываецца coniunctīvusimperfecti- для адначасовага дзеяння, coniunctīvusplusquamperfecti- для папярэдняга і coniunctīvusimperfecticoniugatiōnisperiphrasticaeactīvae[2] - для наступнага дзеяння адносна дзеяння галоўнага сказа.
Заўвага.Да галоўных часоў прыраўноўваюць imperatīvus, да гістарычных - infinitīvus perfecti, infinitīvus historicus i participium perfecti passīvi. Praesens historicum па форме - цяперашні час, а па значэнні - гістарычны. Гэта значыць, што praesens historicum можна разглядаць як галоўны або гістарычны час. Аднак калі даданы сказ стаіць перад галоўным, то ў ім ужываецца coniunctīvus гістарычных часоў. Perfectum можа выражаць дзеянне, якое закончылася ў мінулым (perfectum historicum), а таксама - стан, які доўжыцца, і мае выразную ідэю цяперашняга часу (perfectum praesens). Таму perfectum praesens (perfectum logicum) з’яўляецца галоўным часам.
[1] Галоўнымі часамі з’яўляюцца praesens, futūrum I, II, а гістарычнымі - imperfectum, perfectum, plusquamperfectum.
[2] Формы coniunctīvus praesentis et imperfecti coniugatiōnis periphrasticae actīvae ў правіле аб паслядоўнасці часоў называюць па-іншаму: futūrum periphrasticum praesentis et imperfecti. Аднак гэтыя формы сустракаюцца ў даданых сказах абмежавана (ва ўскосных пытаннях і сказах з quin). Часта дзеянне, наступнае ў адносінах да дзеяння кіруючага сказа, перадаецца праз coniunctīvus praesentis i coniunctīvus imperfecti.