§ 1. ЛАЦІНСКІ АЛФАВІТ
Лацінскія пісьмовыя знакі запазычаны, верагодна, праз этрускаў з заходнегрэчаскага алфавіта. У сваю чаргу лацінскі алфавіт атрымалі ў спадчыну раманскія народы, а ў часы хрысціянства - германцы і заходнія славяне.
У лацінскім алфавіце 24 літары.
Друкаваныя |
Пісаныя |
Назвы літар |
Вымаўленне |
A, a |
A, a |
а |
а |
B, b |
B, b |
бэ |
б |
C, c |
C, c |
цэ |
ц, к |
D, d |
D, d |
дэ |
д |
E, e |
E, e |
э |
э |
F, f |
F, f |
эф |
ф |
G, g |
G, g |
гэ |
г рускае |
H, h |
H, h |
га |
г беларускае |
I, i (J, j) |
I, I (J, j) |
і (і кароткае) |
і (й) |
K, k |
K, k |
ка |
к |
L, l |
L, l |
эль |
ль |
M, m |
M, m |
эм |
м |
N, n |
N, n |
эн |
н |
O, o |
O, o |
о |
о |
P, p |
P, p |
пэ |
п |
Q, q |
Q, q |
ку |
к |
R, r |
R, r |
эр |
р |
S, s |
S, s |
эс |
с,з |
T, t |
T, t |
тэ |
т |
U, u |
U, u |
у |
у |
V, v |
V, v |
вэ |
в |
X, x |
X, x |
ікс |
кс, кз |
Y, y |
Y, y |
іпсілон (ігрэк) |
і |
Z, z |
Z, z |
зэт |
з,ц |
Доўгі час лацінскі алфавіт меў 21 літару: ужываліся ўсе раней згаданыя літары, акрамя u, y, z.
Літара v спачатку ўжывалася для пазначэння галоснага і зычнага гукаў (бел. у, в). Таму для адрознення іх у XVI ст. пачалі карыстацца новым графічным знакам u, які адпавядае беларускаму гуку у.
Не было ў лацінскім алфавіце да XVI ст. і літары j, якую ўвёў французскі вучоны Петрус Рамус для пазначэння і нескладовага (бел. й). Але ў многіх слоўніках і выданнях рымскіх аўтараў яна не ўжываецца. Замест літары j па-ранейшаму выкарыстоўваецца і.
Літара g таксама адсутнічала ў лацінскім алфавіце да ІІІ ст. да н.э. Яе функцыі выконвала літара с, аб чым сведчаць скарачэнні імёнаў: C. = Gaius, Cn. = Gnaeus.
Грэчаскія літары y, z увайшлі ў лацінскі алфавіт з І ст. да н.э., калі ўзнікла патрэба транслітарацыі шматлікіх запазычаных грэчаскіх словаў.
Спачатку рымляне выкарыстоўвалі толькі вялікія літары (маюскулы), а малыя (мінускулы) з’явіліся пазней.
З вялікай літары ў лацінскай мове пачынаюцца сказы, уласныя назвы, геаграфічныя, назвы месяцаў, народаў, а таксама прыметнікі і прыслоўі, якія ад іх утварыліся: Roma - Рым, Scytha - скіф, Graecus - грэчаскі, Latīne - па-лацінску, Asia - Азія, Martius - сакавік.