Праверачны тэст 5a
^ Вверх
Праверачны тэст 5

І. Выберыце правільны адказ.

1. Гістарычны атлас падпалкоўніка А.Ф.Рыціха ўключаў
А) 6 картаў
Б) 7 картаў
В) 10 картаў
Г) 12 картаў.

2. К.А.Гаворскі з’яўляўся рэдактарам неафіцыйнай часткі
А) Гродзенскіх губернскіх ведамасцяў
Б) Віленскіх губернскіх ведамасцяў
В) Віцебскіх губернскіх ведамасцяў
Г) Магілёўскіх губернскіх ведамасцяў.

3. Аб’яднанне Віленскага цэнтральнага архіва і Віцебскага цэнтральнага архіва адбылося ў
А) 1900 г.
Б) 1901 г.
В) 1902 г.
Г) 1903 г.

4. Пераход ад заходнерусізма да ліберальнай плыні ў гістарыяграфіі быў характэрны для
А) І.І.Лапы
Б) М.К.Любаўскага
В) А.В.Турцэвіча
Г) Я.Ф.Карскага.

5. Аўтар «Звестак аб польскім мяцежы 1863 г. у Паўночна-Заходнім краі»
А) М.М.Мураўёў
Б) К.А.Гаворскі
В) В.Ф.Ратч
Г) П.М.Бацюшкаў.

6. Першым апісаў «альгердаву дарогу»
А) К.А.Гаворскі
Б) І.І.Лапа
В) П.Д.Бранцаў
Г) Я.Ф.Карскі.

7. На думку М.В.Каяловіча, беларуская народнасць сфармавалася з крывічоў і
А) дрыгавічоў
Б) радзімічаў
В) драўлян
Г) валынян.

8. Прадстаўнік дваранскай  гістарыяграфіі, які звярнуўся да вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі
А) І.П.Філевіч
Б) І.П.Карнілаў
В) М.В.Каяловіч
Г) П.Д.Бранцаў.

9. Аўтар тэорыі «абшчыннага права»
А) М.Ф.Уладзімірскі-Буданаў
Б) К.Д.Кавелі
В) Ф.І.Леантовіч
Г) М.К.Любаўскі.

10. Прарадзімай славян Я.Ф.Карскі лічыў
А) Падзвінне
Б) Паазер’е
В) Палессе
Г) Пабужжа.

ІІ. Што аб’ядноўвае пералік?

1. «Літоўская царкоўная унія», «Гісторыя ўз’яднання заходнерускіх уніятаў старажытных часоў», «Чытанні па гісторыі Заходняй Расіі».
2. П.М.Жуковіч, К.В.Харламповіч, І.Д.Бяляеў, П.Д.Бранцаў.
3. М.С.Грушэўскі, А.С.Грушэўскі, У.Б.Антановіч.

ІІІ. Ці згодны вы з выказваннем (так, не)?

1. Славянафілы крытыкавалі ўрад за палітыку, праводзімую ў заходніх губернях.
2. Віленская археаграфічная камісія апублікавала 19 тамоў гістарычных дакументаў.
3. М.В.Каяловіч лічыў, што падзелам Рэчы Паспалітай не было альтэрнатывы.
4. П.М.Жуковіч лічыў Берасцейскую царкоўную унію большым злом, чым Люблінскую.
5. Прыхільнікі «каланізацыйнай тэорыі» сцвярджалі аб каланізацыі Полацка Ноўгарадам.
6. Палеаграфічныя працы Я.Ф.Карскага да 1908 г. былі адзінымі навучальнымі дапаможнікамі.
7. І.І.Лапа працаваў у Пецярбургскім і Дэрптскім універсітэтах.
8. Канцэпцыі Кіеўскай Русі як «калыскі» трох усходнеславянскіх народнасцяў прытрымліваўся А.Е.Праснякоў.
9. У 1901 г. М.К.Любаўскі абараніў  доктарскую дысертацыю на тэму «Літоўска-рускі сейм».
10. Прынцып этнацэнтрызму ў гістарычнае даследаванне ўвёў А.С.Грушэўскі.
11. С.Кутшэба прадстаўляў кракаўскую школу.
12. Аслабленне заходнерусізму ў 70-я гг. ХІХ ст. было выклікана «патапаўшчынай».

ІV. Хто з’яўляецца «лішнім» у пераліку?

1. К.В.Харламповіч, Ф.В.Кліменка, П.Д.Бранцаў.
2. І.І.Лапа, М.К.Любаўскі, Л.Васілеўскі.
3. К.А.Гаворскі, Ф.Р.Эркерт, Я.Ф.Карскі.

V. Дайце тлумачэнне паняццям.

1. «Ягелонская ідэя».
2. «Заходнерусізм».
3. «Белаляхі».

VІ. Аб кім ідзе размова?

1. Даследчык, які праналізаваў праблему расмеснай вытворчасці і яе арганізацыю ў гарадах ВКЛ, крытыкаваў гісторыкаў дзяржаўна-прававой школы.
2. Кандыдат філасофска-тэалагічных навук, архіварыўс, аўтар «Каталога старажытным актавым кнігам», «Слоўніка старажытнай актавай мовы».