Заданні да практычныя заняткаў
^ Вверх

Заданні да практычныя заняткаў 

 

Заданне 1. Супастаўце слоўнікавыя артыкулы “Беларускай Савецкай Энцыклапедыя” (БелСЭ) і “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” (ТСБМ). Укажыце на адрозненні энцыклапедычных артыкулаў ад лінгвістычных паводле іх будовы і зместу.


Заданне 2. Пракаменціруйце структуру трох-чатырох артыкулаў са “Слоўніка беларускай мовы” І. Насовіча (тлумачэнне слова, граматычныя і стылістычныя паметы, ілюстрацыйны матэрыял, адсылкі і інш.). Якое значэнне слоўніка для сучаснай лексікаграфіі?


Заданне 3. З “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” АН БССР і “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” А.Я. Баханькова, І.М. Гайдукевіча, П.П. Шубы выпішыце артыкулы абярэмак, адліга, бондар, прыпасы. Растлумачце розніцу ў структуры артыкулаў, у тлумачэнні значэнняў слова. Параўнайце граматычныя і стылістычныя паметы ў гэтых даведніках.


Заданне 4. З “Дыялектнага слоўніка” Ф.М. Янкоўскага (вып. 2) выпішыце пяць-шэсць слоўнікавых артыкулаў. Вызначце, якія спосабы тлумачэння тут выкарыстаны.


Заданне 5. Прачытайце ў “Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў” М. Клышкі старонкі, дзе гаворыцца, як ім карыстацца. Акрэсліце спецыфіку гэтага даведніка ў параўнанні з іншымі.


Заданне 6. Прааналізуйце змест і будову слоўнікавых артыкулаў (па выбару) з “Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы”. Звярніце ўвагу на меркаванні вучоных, адпаведнікі з іншых моў, адсылкі і інш.


Заданне 7. Параўнайце слоўнікавыя артыкулы, звярніце ўвагу, як тлумачыцца адно і тое ж слова ў розных даведніках.

  1. Адвага, смеласць, рашучасць, бясстрашша.
  2. Маланка, бліскавіца, зарніца; бліскаўка (абл.).

 

Заданне 8. Карыстаючыся “Слоўнікам паронімаў беларускай мовы” С.М. Грабчыкава (Мінск, 1994), вызначце розніцу паміж наступнымі словамі:

Адзінкавы – адзінокі – адзіночны – адзіны, асабісты – асабовы – асаблівы, эфектыўны – эфектыўны, важкасць – важнасць, вымысел – замысел, гімназісцкі – гімназічны, дысцыплінаваны – дысцыплінарны, запазычанасць – запазычанне – запазычванне, прэтэндэнт – прэцэдэнт, факультатыўны – факультэцкі, цікавы – цікаўны, чытальнік – чытач, юнацкасць – юнацтва.

 

Заданне 9. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Зрабіце лексічны аналіз выдзеленых слоў. Пры перакладзе карыстайцеся “Руска-беларускім слоўнікам” у 3-х тамах (т. 1, Мінск, 1993).

Человеку надо знать свои корни. Тогда и воздух, которым он дышит, будет целебен и вкусен, и земля, на которой стоят его ноги, будет дороже, и все, что будет выходить из его рук, будет овеяно мастерством его предшественников, красотой, накопленной в веках.

… К двадцати годам человек обязательно задается вопросами: кто я? откуда я? зачем я? чем могу отца превзойти? что я прибавлю своего к жизни?

Это неизбежные вопросы и для одного человека, и для поколений людей. И чем скорее придет человеку верный ответ, тем прочнее он будет чувствовать себя на земле.

(В. Песков)


Заданне 10. На аснове якога правапісу складзены “Беларускі арфаграфічны слоўнік” (Мінск, 2010). Якія змены ўнесены ў напісанні некаторых слоў (назавіце з іх асноўныя).