ГРАФІКА
Пасля вывучэння раздзела “Графіка” студэнт павінен
ведаць:
- змест і прызначэнне графікі;
- асноўныя тыпы пісьма;
- гісторыю беларускай графікі;
- беларускі алфавіт і афіцыйныя назвы літар;
- адпаведнасць літар і фанем у беларускай мове;
- прынцыпы беларускай графікі.
умець:
- вызначаць значэнне, якое выражаецца літарай;
- вызначаць прынцыпы беларускай графікі;
- выконваць графічны аналіз слова;
- выкарыстоўваць тэарэтычныя веды ў прафесійнай дзейнасці.