ФРАЗЕАЛОГІЯ
Пасля вывучэння раздзела “Фразеалогія” студэнт павінен
ведаць:
- сутнасць паняцця ‘фразеалагізм’, ‘фразеалагічнае значэнне і яго кампаненты’, ‘стылістычнае значэнне’;
- адрозненне паміж фразеалагічнымі адзінствамі і зрашчэннямі;
- семантычную, марфалагічную, сінтаксічную, стылістычную класіфікацыю фразеалагізмаў;
- утварэнне і паходжанне фразеалагічных адзінак.
умець:
- вызначаць сэнс фразеалагізма;
- вызначаць тып фразеалагізма па семантычнай злітнаці кампанентаў, паводле паходжання, паводле экспрэсіўна-стылістычнай афарбоўкі, па структуры, па спалучальнасці са словамі свабоднага ўжывання, па суадноснасці з часцінамі мовы;
- умець вызначаць сінтаксічнуя ролю фразеалагізма ў кантэксце.