Асноўныя паняцці
^ Вверх

Асноўныя паняцці: 


Лексікаграфія (ад грэч. lexikos – які адносіцца да слова і grapho – пішу) – гэта: 1) тэорыя і практыка складання слоўнікаў; 2) сукупнасць слоўнікаў пэўнай мовы, пэўнага тыпу, пэўнага разраду лексікі і г.д.

Слоўнік – кніга, рукапіс ці электронная праграма, у якіх зафіксаваны ў пэўным парадку (алфавітным, гнездавым, тэматычным, храналагічным, лічбавым або інш.) словы ці іншыя адзінкі мовы з адпаведнымі звесткамі пра іх у выглядзе тлумачэнняў, перакладаў на іншую мову, ілюстрацый з розных жанраў літаратуры і г.д.

Слоўнікавы артыкул – рэестравае слова (загаловачнае) разам з усімі звесткамі пра яго.

Энцыклапедычныя слоўнікі (ад грэч. enkyklopaideia  – кола ведаў) гэта даведнікі, у якіх у сціслай форме пададзены асноўныя навуковыя звесткі пра з’явы і прадметы рэчаіснасці, пра розныя галіны навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва і інш.

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы мовы, іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне.