Пытанні і заданні для самакантролю
^ Вверх

Пытанні і заданні для самакантролю 

 

  1. Раскрыйце змест, значэнне і ролю арфаэпіі як навукі аб правілах і нормах літаратурнага вымаўлення.
  2. Якое значэнне мае строгае захаванне адзінства вымаўленчых, лексічных, фанетычных і граматычных норм, правільнасць, чысціня і выразнасць мовы ў яе пісьмовай і вуснай формах?
  3. Да якога часу адносіцца фарміраванне беларускай літаратурнай арфаэпіі, на  якой моўнай базе яна заснавалася?
  4. Назавіце прычыны парушэння арфаэпічных норм.
  5. У якіх адносінах з арфаэпіяй знаходзяцца інтанацыя, дыкцыя і націск?
  6. У чым асаблівасці вымаўлення націскных галосных?
  7. У чым асаблівасці ненаціскных галосных?
  8. Растлумачце, чаму галосныя [о], [э] не пад націскам у адных выпадках вымаўляюцца як гук [а], а ў другіх – як [ы].
  9. Як вымаўляецца каранёвы пачатковы галосны [і] ў пазіцыі пасля прыставачных галосных?
  10. У чым асаблівасці вымаўлення галосных у запазычаных словах?
  11. Як вымаўляюцца зычныя [р], [ж], [ш], [ч], [дж], [дз], [г]?
  12. Як вымаўляюцца спалучэнні зычных [зж], [сч], [сш], [дч], [тч]?
  13. Адзначце асаблівасці вымаўлення зычных на стыку марфем.
  14. Як вымаўляюцца спалучэнні двух аднолькавых зычных на стыку прыстаўкі і кораня, кораня і суфікса? Прывядзіце прыклады.
  15. Укажыце на арфаэпічныя адметнасці ў вымаўленні граматычных форм у наступных словах ці іх спалучэннях: добрага, ціхага, летняга; светлыя, дарагія; бяром, нясём, вядзём; бяром, ідзём, панясём; адзеўся, абуўся; мераю, хітрую; двух рублёў, дзвюх капеек; два высокія дрэўцы; хадзіў па лесе, па дарогах; ісці ў ягады, па ваду.
  16. Якія памылкі ва ўжыванні і вымаўленні вышэйназваных словаформ трапляюцца ў практыцы моўных зносін людзей, у вуснай і пісьмовай мове?
  17. Пералічыце асноўныя адрозненні вымаўлення гукаў у беларускай і рускай мовах.
  18. Што такое націск, у чым ён праяўляецца і яго якая роля ў мове?
  19. Адзначце рысы, характэрныя для націску ў беларускай мове. Якія функцыі можа выконваць націск у мове?
  20. Якімі акцэнтуацыйнымі адметнасцямі характарызуюцца складаныя словы? У якіх выпадках складаныя словы маюць два націскі?
  21. Прывядзіце прыклады акцэнталагічных варыянтаў слоў.
  22. Ці супадае месца націску ў аднолькавых словах беларускай і рускай моў. Адказ абгрунтуйце.
  23. Якімі арфаэпічнымі слоўнікамі вы карысталіся?