Асноўныя паняцці:
Арфаэпія (ад грэч. оrthos – правільны, epos – мова) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца нормы літаратурнага вымаўлення.
Арфаэпічныя нормы – правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў.
Акцэнталагічныя нормы – правільная пастаноўка націску.
Націск – больш гучнае і працяжнае вымаўленне аднаго са складоў.
Аканне – пераход галосных [о], [э] не пад націскам у [а] пасля цвёрдых зычных.
Яканне – змена галосных [о], [э] у першым пераднаціскным складзе пасля мяккіх зычных на [а].
Асіміляцыя (ад лац. аssimilatio – прыпадабненне) – гэта фанетычны працэс прыпадабнення аднаго гука да другога.
Дысіміляцыя (ад лац. dissimilatio – распадабненне ) – гэта змена аднаго з двух аднолькавых або падобных гукаў іншым, менш падобным па вымаўленні.