Пытанні і заданні для самакантролю
- Што такое лексікалогія і што з’яўляецца аб’ектам яе вывучэння?
- Які сэнс укладваецца ў паняцце “лексіка” і ў якіх адносінах яна можа вывучацца?
- З якіх раздзелаў складаецца лексікалогія і што яны вывучаюць?
- Што такое лексічнае і граматычнае значэнні слова?
- Ці ўсе часціны мовы маюць лексічнае і граматычнае значэнне?
- Назавіце асноўныя спосабы ракрыцця лексічнага значэння слова.
- Што такое слова? Якія характэрныя прыметы яму ўласцівы?
- Чым адрозніваецца слова ад словазлучэння, фанемы, марфемы?
- Што значыць матэрыяльны і ідэальны бок слова?
- На падставе чаго класіфікуюцца лексічныя значэнні слоў?
- Якія тыпы лексічных значэнняў вылучаюцца па ступені лексічнай спалучальнасці слова з кантэкстам? Праілюструйце кожны тып лексічнага значэння прыкладамі.
- Якія тыпы лексічных значэнняў адрозніваюцца паводле адносін слова да прадметаў і з’яў рэчаіснасці? Ахарактарызуйце кожны з іх.
- Якія назвы называюцца матываванымі і нематываванымі?
- Якія словы называюцца адназначнымі і мнагазначнымі?
- Як развіваецца мнагазначнасць (полісемія) слоў?
- Што разумеецца пад прамым і пераносным значэннем слова?
- Якія віды пераносных значэнняў адрозніваюцца ў мове?
- Дайце вызначэнне метафары.
- На якія групы падзяляюцца метафары паводле ступені вобразнасці і іх ролі ў мове?
- Чаму не ўсе віды метафар адлюстроўваюцца ў тлумачальных слоўніках?
- Што такое метанімія? На чым засноўваецца метанімія як від пераноснага ўжывання слоў?
- Ахарактарызуйце сінекдахічныя пераносы.
- Як выкарыстоўваецца мнагазначнасць ў маўленні? Якімі прыёмамі дасягаецца эфектыўнае выкарыстанне мнагазначнасці?
- Што такое аманімія? Амонімы?
- Як падаюцца амонімы ў слоўніку ў параўнанні з мнагазначнымі словамі?
- Якія існуюць спосабы адрознення амонімаў ад мнагазначных слоў?
- Якія тыпы амонімаў вылучаюць?
- Якія амонімы называюцца міжмоўнымі?
- Як узнікаюць амонімы?
- Адзначце выпадкі стылістычнага ўжывання амонімаў.
- Якімі структурна-граматычнымі, фанетыка-арфаэпічнымі і семантычнымі адметнасцямі вызначаюцца паронімы?
- Якія найбольш частыя памылкі сустракаюцца ва ўжыванні паранімічных назваў?
- Чым адрозніваюцца паронімы ад амафонаў?
- Што такое паранамазія? Якая розніца паміж параніміяй і паранамазіяй?
- Што такое сінонімы? Чым адрозніваюцца паміж сабой сінонімы?
- Якія тыпы сінонімаў вылучаюць? Ахарактарызуйце іх.
- Дайце характарыстыку эўфемізмам як разнавіднасці сінонімаў.
- Якая розніца паміж перыфразамі і адпаведнымі ім па значэнню словамі-назвамі?
- Раскрыйце значэнне сінанімічнага рада і дамінанты.
- Ці могуць у сінанімічным радзе побач з асобнымі словамі ўваходзіць семантычна або сінтаксічна звязаныя спалучэнні слоў?
- Што азначае тэрмін “незамкнуты сінанімічны рад”?
- Чым слоўнік сінонімаў адрозніваецца ад тлумачальнага слоўніка?
- Што такое антонімы? Якія неабходныя ўмовы ўзнікнення антаніміі?
- Якія тыпы антонімаў бываюць?
- Ці ўсе словы ў мове могуць уступаць ў антанімічныя сувязі?
- Як уплывае на антанімію мнагазначнасць слова?
- Як разумееце тэрмін “кантэкстуальны антонім”? Параўнайце яго з тэрмінам “кантэкстуальны сінонім”. Што іх збліжае і адрознівае?
- Які стылістычны прыём называецца антытэзай?
- Дайце вызначэнне аксюмарана як вобразнага сродку.
- Успомніце загалоўкі мастацкіх твораў, у якіх ёсць антонімы.