Пытанні для самаправеркі
1. Як Вы разумееце выраз аб тым, што прававая дзяржава з’яўляецца асобнай формай (праявай) узаемаадносін паміж дзяржавай і правам?
2. Раскрыйце змест асноўных накірункаў і ўзроўняў разгляду пытання аб суадносінах дзяржавы і права.
3. Раскрыйце змест адзінства і розніцы паміж дзяржавай і правам.
4. Раскрыйце змест асноўных накірункаў уздзеяння дзяржавы на права і права на дзяржаву.
5. Якія з палітыка-прававых ідэй, якія былі выказаны ў старажытнай Грэцыі, можна аднесці да кампанентаў тэорыі прававой дзяржавы?
6. Якія з ідэй прававой дзяржаўнасці былі сфармуляваны Ш. Мантэск’е, Дж. Локам, Т. Гобсам, Ж.-Ж. Русо, І.Кантам?
7. Пералічыце асноўныя кампаненты тэорыі прававой дзяржавы, якія Вы ведаеце.
8. Раскрыйце змест паняцця грамадзянскай супольнасці.
9. У чым Вы бачыце межы ўздзеяння дзяржавы на грамадства?
10. Пералічыце асноўныя ўласцівасці эфектыўнай дзяржаўнасці.