Пытанні для самаправеркі
^ Вверх

Пытанні для самаправеркі

 

1. Абгрунтуйце тэзіс, згодна з якім з’яўленне новых сродкаў і прыладаў працы аказвала значны ўплыў на вытворчыя і ўвогуле на ўсе грамадскія адносіны ў першабытным грамадстве.

2. Чаму ў першабытным грамадстве існавала як калектыўная («агульная»), так і прыватная («індывідуальная») уласнасць на сродкі вытворчасці?

3. Якія сілы (прычыны) абумовілі тую з’яву ў жыцці грамадства, што зараз называецца «неалітычнай рэвалюцыяй»?

4. Ці азначае палажэнне аб неўладкаванасці палавых адносінаў у першабытнай праабшчыне тое, што яны былі хаатычнымі? Чаму?

5. Што было вызначальным у арганізацыі і пабудове родавага ладу: кроўныя сувязі ці супольная калектыўная праца аб’яднаных роднаснымі сувязямі людзей?

6. Чаму роднасныя (родавыя, кроўныя) сувязі ляжалі ў падмурку вытворчасці і размеркавання ва ўмовах першабытнага грамадства?

7. Як Вы разумееце ўжываемы ў юрыдычнай навуцы тэрмін «мацярынскае права»?

8. Чаму племянная арганізацыя першабытнага грамадства была заканамерным наступствам развіцця родавай арганізацыі грамадства?

9. Якія фактары абумовілі пераход першабытнага грамадства ад родава-племянной яго арганізацыі да тэрытарыяльнай суседскай абшчыны?

10. Якія, на Вашу думку, фактары аказвалі рашаючы ўплыў на трансфармацыю сістэмы кіравання і арганізацыю ўлады ва ўмовах першабытнага грамадства?

11. Пералічыце органы ўлады і кіравання ў першабытным грамадстве і раскрыйце іх паўнамоцтвы.

12. Якія правілы паводзін дзейнічалі ў першабытным грамадстве?