Турок А.Ч. РАБОТА НАД СЛОЎНІКАВЫМІ СЛОВАМІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
^ Вверх

Турок А.Ч.

студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта 

(навуковы кіраўнік – Лапкоўская А.М., дацэнт кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт)

 

РАБОТА НАД СЛОЎНІКАВЫМІ СЛОВАМІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

 

В статье рассматриваются методы и приёмы, направленные на формирование навыка грамотного написания словарных слов учениками начальных классов на уроках белорусского языка. Автор описывает проведённое исследование по определению эффективности описанных методов и приёмов, а также разработанного комплекса упражнений и заданий.

 

Праграмай па беларускай мове для вучняў пачатковых класаў прадугледжана абавязковае вывучэнне слоў, правапіс якіх правіламі не правяраецца. Засвоіць напісанне гэтых «цяжкіх» слоў вучні могуць толькі шляхам завучвання і сістэматычнай трэніроўкі ў іх напісанні [1, с. 69]. Безумоўна, традыцыйных рэкамендацый недастаткова для таго, каб кожны вучань трывала засвоіў напісанне слоўнікавых слоў і каб гэты працэс не зводзіўся да механічнага запамінання. Таму зрабіць працэс засваення гэтых слоў больш эфектыўным – задача складаная, якая патрабуе ад сучаснага настаўніка вялікай творчай працы.

Праца над правапісам слоўніка выхслоў – цяжкая і карпатлівая. Яна працягваеццана кожным уроку, застаючыся ў памяці вучняў пасля ўжывання настаўнікам спецыяльных прыёмаў і форм работы.

Сучасныя методыкі выкладання моў прапануюць такія метады для запамінання правільнага напісання слоўнікавых слоў як: метад асацыяцытыўнага запамінання, які падзяляецца на: 1) метад графічных асацыяцый, сутнасць якога заключаецца ў тым, што вучань, для таго, каб запомніць слова, выконвае малюнкі на літарах, напісанне якіхя неабходна запомніць; 2) метад гукавых (фанетычных) асацыяцый выкарыстоўваецца пры ўдалым сугуччы фразы і слоўнікавага слова; метад абагульненага запамінання, мэтай якога з’яўляецца навучыць дзяцей прыёму ўзбуйнення адзінак запамінальным матэрыялам і аб'яднаць іх вакол апорнага слова, каб завучыць адначасова некалькі слоўнікавых слоў. Выкарыстоўваючы дадзены метад настаўнік разам з вучнямі праходзіць чатыры этапы: 1) настаўнік загадзя выбірае словы, якія аб'ядноўваюцца па адной арфаграфічнай і сэнсавай прымеце: сусед, лесвіца, дзверы, талерка, пенал; дзяўчынка, нячутна, асцярожна; 2) сумесны выбар апорнага слова. Гэта павінна быць слова, на якое можна абаперціся і напісанне якога знаёма: сусед, дзяўчынка; 3) пошук падыходнага прыёму для запамінання ўсіх слоў, якія ўваходзяць у групу; 4) абмеркаванне і выбар лепшага прыёма для запамінання: Раніцай дзяўчынка асцярожна і нячутна хадзіла па кватэры.

На базе сярэдняй школы №32 горада Гродна намі было праведзена даследаванне ў 3«Д» (эксперыментальным) і 3«Б» (кантрольным) класах. Мэта даследавання — даследаваць прыёмы і спосабы запамінання правільнага напісання слоўнікавых слоў і апрабаваць некаторыя з іх. Работа прадугледжавала выяўленне сфарміраваннасці навыку граматнага напісання слоўнікавых слоў вучнямі 3класа. Для гэтага намі былі распрацаваны заданні і падабраны тэкст дыктоўкі, па якіх праводзілася праверка ўмення беспамылкова пісаць слоўнікавыя словы. Крытэрый суаднясення атрыманых вынікаў з адпаведным узроўнем: высокі ўзровень – 0 памылак або 1 памылка; сярэдні ўзровень – 2–3 памылкі; нізкі ўзровень – 4 і больш памылак.

На першым этапе былі атрыманы наступныя вынікі:


3 «Д» клас

3 «Б» клас

  • высокі ўзровень – 16,7 % (4 вучні);
  • сярэдні ўзровень – 45,8 % (11 вучняў);
  • нізкі ўзровень – 37,5 % (9 вучняў).

 

  • высокі ўзровень – 20,9 % (5 вучняў);

•  сярэдні ўзровень – 41,6 % (10 вучняў);

  • нізкі ўзровень – 37,5 % (9 вучняў).


Затым з вучнямі 3«Д» класа вялася мэтанакіраваная і сістэматычная праца з выкарыстаннем на ўроках беларускай мовы названых вышэй метадаў запамінання напісання слоўнікавых слоў. У кантрольным класе работа праводзілася традыцыйным спосабам.

Была распрацавана прэзентацыя-асацыяцыя, у якую ўвайшлі малюнкавыя асацыяцыі слоўнікавых слоў. Напрыклад:

 
Складзены трэнажоры для работы са слоўнікавымі словамі, распрасцаваны комплекс практыкаванняў (60 пазіцый), а таксама па 19 рэбусаў і красвордаў (на кожнае слоўнікавае слова). Напрыклад, для работы над слоўнікавым словам павук прапанаваны былі наступныя


а) практыкаванні:

1.Адгадайце загадкі. Запішыце словы-адгадкі.

Хто ж такі ў асеннім лесе

Між асінак дзвюх

Сетку белую павесіў,

Каб лавіла мух? _____________________________

 

2.Прачытайце загадкі. Злучыце літары так, каб атрымалася слова-адгадка.

Сіта не сіта,

Рукамі не віта,

І пража не пража.

Хто знае, той скажа.

Нітак многа, а ў клубок не зматаеш.

В а п у і ц н е н

 

3. Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі.

Словы для даведак: павуціна, павуцінне, павук, павучок, павуцінка.

Жывёліна, якая пляце павуціну, – гэта ______. Сетка з тонкіх нітак або асобная тонкая нітка, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком, – гэта ________ або ______. Маленькая павуціна – гэта ______.Невялікі павук – гэта ______.


б) рэбус

 

в) красворд


1. Самая горкая з траў. 2. Ён у лесе стаяў, а ніхто яго не браў, учырвоны мкаптурку, дынікому не ў руку. 3. Шматкі з зерня гэтай расліны маюць назву «Геркулес». 4. Млечным прыпарам спавіты, спачывае кабачок, на градзе, лістком прыкрыты, спіць шурпаты ...5. Пякучая трава.

Выкарыстоўваліся таксама наступныя метадычныя прыёмы для запамінання слоўнікавых слоў: 1) фанетычнае чытанне слоў дзецьмі; 2) тлумачэнне значэння слова (калі вучань не ведае значэння слова, прапануецца яму карыстацца слоўнікам); 3) арфаграфічная работа над словам: пастаноўка націску, вылучэнне колерам «цяжкай» літары; гука-літарны аналіз слова; дзяленне слова на склады і для пераносу; 4) завучванне правапісу дадзенага слова: падбор аднакаранёвых слоў; складанне словазлучэнняў і сказаў з гэтым словам; падбор сінонімаў, антонімаў; разгадванне загадак; завучванне прымавак са слоўнікавымі словамі; 5) запіс слова ў арфаграфічны слоўнік; 6) складанне апавядання з групы слоўнікавых слоў (Рэспубліка Беларусь, заўжды, нячутна); 7) малюнкавая дыктоўка (паказваюцца малюнкі з выявай прадметаў, вучань запісвае назвы гэтых прадметаў); 8) дапісаць словы (у сказе прапушчана слоўнікавае слова); 9) утварэнне форм адзіночнага і множнага ліку ці наадварот (фламастар – фламастары, булён – булёны); 10) утварэнне слоў іншых часцін мовы (чаромха – чаромхавы, пялёстак – пялёсткавы і да т.п.); 11) выпісванне слоўнікавых слоў у слупкі: па родах, па ліках, па склонах; 12) складанне словазлучэнняў са слоўнікавымі словамі (булён смачны, капялюш прыгожы, джаліць балюча і г.д.).

Для замацавання навыку правільнага напісання слоўнікавых слоў вучням прапаноўваліся наступныя гульнявыя заданні: а) «Адгадай слова». Мэта: развіццё разумовых аперацый, праверка ўмення напісання слоўнікавых слоў. Даецца пачатак словаво -, а вучні пішуць слоўнікавыя словы, якія пачынаюцца з гэтага склада: воблака, вокладка; б) «Ланцужок слоў». Першым называецца слоўнікавае слова, дзеці працягваюць ланцужок: кожнае наступнае слова павінна пачынацца з тых літар, з якіх складаецца названае слоўнікавае слова: павук, папера, ананас, вада, участак, курыца і г.д.; в) «Збяры словы са складоў»: пя люшка (капялюш), ня чыс ці (чысціня); г) «Замена». Замяніць лічбы літарамі алфавіта: 17, 32, 13, 7, 19, 20, 1, 12 (пялёстак); д) «Падказка». Выкарыстоўваецца для развіцця разумовых аперацый: _ _ _ ё _ (булён) _ _ч_ _ _(ручнік) _ _ л _ _ _ _ (талерка) і да т.п. Падказка слова – кухня; е) «Дадай склад». Для гульні неабходны складовыя карткі. Даецца першы склад – дзеці дадаюць слова. Напрыклад: пе←нал, пя←лёстак, фла←мастар, заў←жды, бу←лён і г.д. Словы запісваліся ў сшыткі або прагаворваліся арфаэпічна; ж) «Адшукай галосныя». Знайдзі, з якіх слоў выпалі галосныя і запішы словы правільна: чрмх, флмстр, джлць і г.д.; з) «Навядзі парадак». Вучням прапанавалася змяніць парадак літар і прачытаць словы: мхачаро, заждыў, штопа, йеувл і г.д.; к) «Пазнай слова». Праводзіцца ў выглядзе слоўнікавай дыктоўкі. Вучні па лексічным значэнні пазнаюць і запісваюць словы.

На заключным этапе даследавання для вучняў эксперыментальнага і кантрольнага класаў ізноў былі распрацаваны заданні і падабраны тэкст дыктоўкі, з мэтай праверкі ўмення граматна пісаць слоўнікавыя словы. Былі атрыманы наступныя вынікі:


3 «Д» клас

3 «Б» клас

  • высокі ўзровень – 33,3 % (8 вучняў);
  • сярэдні ўзровень – 50,0 % (12 вучняў);
  • нізкі ўзровень – 16,7 % (4 вучні).
  • высокі ўзровень – 29,2 % (7 вучняў);
  • сярэдні ўзровень – 41,6 % (10 вучняў);
  • нізкі ўзровень – 29,2 % (7 вучняў).
 
  • высокі ўзровень – 29,2 % (7 вучняў);
  • сярэдні ўзровень – 41,6 % (10 вучняў);

• нізкі ўзровень – 29,2 % (7 вучняў).


Такім чынам, неабходна, каб вучні засвоілі сам прынцып дзеянняў пры напісанні слова: пачыналі з пастаноўкі пытання, ці ёсць у слове арфаграма, і заканчвалі арфаграфічны аналіз напісаннем правільна выбранай літары, калі такі выбар магчымы.

Па выніках праведзенага даследавання можна зрабіць высновы: у 3«Д» (эксперыментальным) класе высокі ўзровень умення граматна пісаць слоўнікавыя словы ўзрос на 16,6 %, а ў 3«Б» (кантрольным) класе – на 8,3 %, сярэдні ўзровень у эксперыментальным класе павысіўся на 1,7 %, а ў кантрольным не змяніўся, нізкі ўзровень у 3«Д» класе паменшыўся на 20,8 %, а ў 3«Б» – на 8,3 %.

Такім чынам, фарміраванне навыку правільнага напісання слоўнікавых слоў магчыма, калі сістэматычна і мэтанакіравана выкарыстоўваць адабраныя метады і прыёмы, а таксама распрацаваныя практыкаванні і заданні, накіраваныя на фарміраванне ўмення граматнага напісання слоўнікавых слоў, узбагачэнне слоўнікавага запасу, развіцце вуснага і пісьмовага маўлення, творчых здольнасцей вучняў.

 

Спіс літаратуры

 

1. Даминова, М.П. Упражнения по предупреждению орфографических ошибок / М.П. Даминова // Начальная школа. – 1995. – №5. – С. 69–70.