Тэставыя заданні
^ Вверх

 Тэставыя заданні

 

Пытанне 1: Якія формы ўласнаці існавалі ў першабытным грамадстве?

Індывідуальная

Калектыўная

Дзяржаўная

Агульнанародная

Сямейная

 

Пытанне 2: Якія фактары вызначалі прыналежнасць сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў да калектыўнай («агульнай») уласнасці?

Яны ствараліся агульнымі намаганнямі супольнасці

Яны былі вельмі каштоўнымі

Выкарыстоўваліся агульнымі намаганнямі супольнасці

Былі вельмі значнымі для людзей

Служылі інтарэсам усяго калектыву

 

Пытанне 3: Якія з адзначаных матэрыяльных каштоўнасцяў і сродкаў вытворчасці знаходзіліся ў калектыўнай уласнасці?

Прамысловая тэрыторыя

Кап’ё

Жыллё

Вогнішча

Тапор

 

Пытанне 4: Чым была абумоўлена наяўнасць у першабытным грамадстве індывідуальнай («прыватнай») уласнасці на сродкі вытворчасці і матэрыяльныя каштоўнасці?

Было абумоўлена патрэбамі вытворчасці

Гэта адпавядала інтарэсам супольнасці

Сродкі вытворчасці адпавядалі  асаблівасцям уладальніка

Гэта выцякала з жаданняў уладальніка

Гэта адбывалася стыхійна

 

Пытанне 5: Якія з адзначаных матэрыяльных каштоўнасцяў і сродкаў вытворчасці знаходзіліся ў індывідуальнай («прыватнай») уласнасці?

Лук

Лодка

Вогнішча

Жыллё

Кап’ё

 

Пытанне 6: Які з адзначаных шляхоў ва ўзаемаадносінах формаў уласнасці ў першабытным грамадстве  быў асноўным?

Пераход сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў з індывідуальнай у калектыўную ўласнасць

Пераход сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў з калектыўнай у індывідуальную ўласнасць

Пераход сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў з калектыўнай у дзяржаўную ўласнасць

Пераход сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў з індывідуальнай у дзяржаўную ўласнасць

Пераход сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў з сямейнай у дзяржаўную ўласнасць

 

Пытанне 7: Якія прычыны ляжалі ў падмурку пераходу сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў з калектыўнай у індывідуальную ўласнасць?

Выпадак

Эканамічныя прычыны

Гвалтоўны захоп

Маральныя перакананні

Палітычная мэтазгоднасць

 

Пытанне 8: Пры якіх умовах калектыў мог пагадзіцца на пераход сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў з калектыўнай у індывідуальную ўласнасць?

Калі гэта садзейнічала павышэнню вытворчых вынікаў працы

Калі гэта ішло на карысць калектыву

Калі гэта ішло на карысць асобе

Калі гэта адбывалася пад прымусам

Калі гэта адбывалася  стыхійна

 

Пытанне 9: Чым характарызавалася сістэма размеркавання матэрыяльных каштоўнасцяў, якая была заснавана на дамінаванні?

Яна залежала ад працоўнага ўклада асобы

Яна вызначалася сацыяльным станам асобы

Мела роўназабяспечваючы характар

Перавагу ў размеркаванні мелі самыя дужыя асобы

Размеркаванне адбывалася па прынцыпу разборкі

 

Пытанне 10: Ад чаго залежаў характар размеркавання і спажывання ў першабытным грамадстве?

Залежаў ад працоўнага ўклада асобы

Вызначаўся сацыяльным станам асобы

Быў роўназабяспечваючым

Перавагу ў размеркаванні мелі самыя дужыя асобы

Адбываўся па прынцыпу разборкі

 

Пытанне 11: Як Вы разумееце «роўназабяспечваючы» характар размеркавання ў першабытным грамадстве?

Пры размеркаванні ўлічвалася розніца ў патрэбах

Пры размеркаванні ўлічвалася розніца ва ўзросце

Пры размеркаванні ўлічваліся вышэйшыя інтарэсы калектыву

Пры размеркаванні ўлічваліся найперш асабістыя інтарэсы

Пры размеркаванні перавагу мелі самыя дужыя асобы

 

Пытанне 12: Якой  была паслядоўнасць асноўных стадый развіцця сацыяльнага ладу першабытнага грамадства?

Праабшчына – родавая абшчына – першабытная суседская абшчына

Першабытная суседская абшчына – родавая абшчына – праабшчына

Родавая абшчына – першабытная суседская абшчына – праабшчына

Праабшчына – першабытная суседская абшчына – родавая абшчына

Першабытная суседская абшчына – прааабшчына – родавая абшчына

 

Пытанне 13: Якія рысы найбольш адметна характарызуюць першабытную праабшчыну?

Невялікая група людзей (20-30 дарослых асоб)

Яна вяла  адносна адасоблены лад жыцця

Трымалася на прыгоднай для палявання і збіральніцтва тэрыторыі

На чале праабшчыны стаяў важак

Жыццё праабшчыны было пераважна аседлым

 

Пытанне 14: Якія рысы найбольш адметна характарызуюць родавую абшчыну?

Гэта аб’яднанне людзей, якія вядуць сумесную гаспадарку

Гэта аб’яднанне людзей, якое заснавана на роднасных сувязях

Роднасныя сувязі ляжаць у падмурку сумеснай гаспадаркі

На чале родавай абшчыны стаяў важак

У родавай абшчыне былі неўладкаваныя палавыя адносіны

 

Пытанне 15: Якія фактар аказаў рашаючы ўплыў на пераход (развіццё) ад  праабшчыны да родавай абшчыны?

Развіццё вытворчых сіл

Біялагічны фактар

Развіццё вытворчых адносінаў

Працэс адбыўся стыхійна

Кліматычны фактар

 

Пытанне 16: Якія фактары (ці фактар) аказалі рашаючы ўплыў на пераход  ад мацярынскай да бацькоўскай родавай абшчыны, а затым і да першабытнай суседскай абшчыны?

Развіццё вытворчых сіл

Біялагічны фактар

Развіццё вытворчых адносінаў

Працэс адбываўся стыхійна

Прыродны фактар

 

Пытанне 17: Якія прыметы характэрныя для арганізацыі ўлады і кіравання ў першабытным грамадстве?

Адсутнасць асобнай групы людзей для кіравання

Супадзенне ўлады з усім насельніцтвам

Наяўнасць спецыяльнага апарата кіравання

Улада арганічна ўплецена ў іншыя праявы жыцця грамадства

Улада ажыццяўляецца на грамадскіх пачатках

 

Пытанне 18: На якой стадыі развіцця сацыяльнага ладу грамадства ўзнікаюць ўлада і кіраванне?

У родавай абшчыне

У першабытнай суседскай абшчыне

Пры матрыярхаце

У праабшчыне

Пры патрыярхаце

 

Пытанне 19: Якія адметныя рысы былі ўласцівы ўладзе і кіраванню ў праабшчыне?

Прымітыўнасць улады

Спалучэнне ўсіх паўнамоцтваў у руках адной асобы

Ажыццяўленне ўлады на грамадскіх пачатках

Улада і кіраванне  былі заснаваны на «фізічнай перавазе»

Наяўнасць спецыяльных сродкаў прымусу.

 

Пытанне 20: Які шлях змены ўлады важака ў праабшчыне быў найбольш пашыраны і адпавядаў яе характару і зместу?

Пераабранне важака

Адстаўка важака

Гібель важака

Перадача важаком  улады нашчадкам

Перадача важаком улады іншаму суродзічу

 

Пытанне 21: Якія прычыны ляжалі ў падмурку трансфармацыі ўлады і кіравання ў першабытным грамадстве?

Прыродныя сілы

Развіццё эканамічнай сістэмы грамадства

Змены ў сацыяльным ладзе грамадства

Перамены ў светапоглядзе першабытных людзей

З’яўленне новых правілаў паводзінаў

 

Пытанне 22: Якімі з адзначаных рысаў характарызуюцца ўлада і кіраванне ў родавай абшчыне?

Існаваў «падзел працы» паміж органамі ўлады і кіравання

Найбольш важныя пытанні роду вырашаліся на агульным сходзе

Аператыўнае кіраванне ажыццяўляў старэйшына

Ваенныя функцыі ажыццяўляў военачальнік

Рэлігійныя функцыі ажыццяўляў шаман

 

Пытанне 23: Якія з органаў улады і кіравання былі ў першабытным грамадстве на родавай стадыі развіцця?

Агульны сход суродзічаў

Старэйшына

Военачальнік

Суд

Шаман

 

Пытанне 24: Які з органаў улады і кіравання родавай абшчыны вырашаў усе найбольш важныя пытанні жыццядзейнасці грамадства?

Старэйшына

Агульны сход суродзічаў

Военачальнік

Суд

Шаман

 

Пытанне 25: Якія з пытанняў жыццядзейнасці родавай абшчыны вырашаліся на агульным сходзе суродзічаў?

Пачатак вайны і заключэнне міра

Выбары старэйшыны і военачальніка

Перамена месца стойбішча

Асуджэнне суродзіча

Выбары шамана

 

Пытанне 26: У якім парадку звычайна замяшчалася пасада старэйшыны ў родавай абшчыне?

У парадку прызначэння на пасаду

Гвалтоўным шляхам

Шляхам абрання на агульным сходзе

Пераходзіла ў парадку спадчыны

У выніку ваенных дзеянняў

 

Пытанне 27: Якімі якасцямі валодаў чалавек, які звычайна выбіраўся ў родавай абшчыне на пасаду старэйшыны рода?

Самы паважаны суродзіч

Самы мудры суродзіч

Чалавек з вялікім жыццёвым вопытам

Суродзіч, які валодаў арганізацыйнымі здольнасцямі

Чалавек, які валодаў моцнай воляй

 

Пытанне 28: Якія  асабістыя перавагі (правы) меў старэйшына ў родавай абшчыне?

Вызваляўся ад выканання працоўных функцый

Карыстаўся перавагамі ў размеркаванні ежы

Не меў ніякіх пераваг перад суродзічамі

Вызваляўся ад вайсковых абавязкаў

Не ўдзельнічаў у культавых мерапрыемствах

 

Пытанне 29: Якія з пытанняў жыццядзейнасці родавай абшчыны вырашаў старэйшына?

Арганізоўваў жыццё роду

Кіраваў паўсядзённымі справамі

Распальваў вогнішча

Разглядаў спрэчкі паміж суродзічамі

Ажыццяўляў рэлігійныя культы

 

Пытанне 30: Каго ў родавай абшчыне выбіралі  падчас вядзення ваенных дзеянняў?

Шамана

Старэйшыну

Военачальніка

Агульны сход

Суд

 

Пытанне 31: Якімі якасцямі звычайна валодаў чалавек, што абіраўся суродзічамі на пасаду военачальніка?

Быў дасведчаны ў вайсковых пытаннях

Мог арганізаваць суродзічаў для нападу на ворага

Быў здатны на арганізацыю абароны ад ворагаў

Адрозніваўся фізічнымі якасцямі, сілай і адвагай

Меў моцную волю

 

Пытанне 32: На які тэрмін выбіраўся военачальнік у родавай абшчыне?

Пасада военачальніка была пажыццёвай

На тэрмін паўнамоцтваў старэйшыны

На час вядзення ваенных дзеянняў

На час палявання

На час перамены стойбішча

 

Пытанне 33: Хто ажыццяўляў  культавую функцыю ў родавай абшчыне?

Агульны сход суродзічаў

Старэйшына родавай абшчыны

Шаман

Военачальнік

Суд

 

Пытанне 34: Чаму агульны сход суродзічаў быў вышэйшым органам улады ў родавай абшчыне?

Ён вырашаў самыя істотныя і самыя значныя пытанні

Ён выбіраў са складу родавай абшчыны старэйшыну

Ён прызначаў на пасаду военачальніка

Ён выбіраў шамана

Ён вызваляў ад пасады старэйшыну, военачальніка, шамана