Тэставыя заданні
Пытанне 1: Якія з адзначаных правілаў паводзінаў былі ўласцівы першабытнаму грамадству?
Навука
Табу
Міф
Права
Календары
Пытанне 2: Які з указаных відаў правілаў паводзінаў першабытнага грамадства можна лічыць першапачатковым?
Навука
Табу
Міф
Права
Календары
Пытанне 3: У якой паслядоўнасці ўзнікалі асноўныя віды правілаў паводзінаў першабытнага грамадства?
Табу – календары – міфы
Міф – каляндар – табу
Табу – міф – каляндар
Каляндар – табу – міф
Міф – табу – каляндар
Пытанне 4: Што абазначалі тэрмінам «табу» стражытныя людзі?
Забароны ажыццяўляць нейкія дзеянні
Забароненыя дзеянні
Нейкія рэчы
Асобных людзей
Стан, у якім знаходзіліся людзі і рэчы
Пытанне 5: У чым Вам бачыцца сутнасць «табу»?
У дазволах на пэўныя дзеянні
У вызначэнні асобных дзеянняў
У забароне пэўных дзеянняў
У пакаранні асобных дзеянняў
У стымуляванні нейкіх дзеянняў
Пытанне 6: Якія з адзначаных прымет найбольш адметна характарызуюць «табу»?
Яны складваліся стыхійна, нічым не матываваліся і нічым не абгрунтоўваліся
Узнікалі ў ходзе практычнай дзейнасці людзей
Устанаўліваліся важаком па яго меркаванню
Яны навязваліся чалавечаму калектыву звонку, складваліся пад уздзеяннем навакольнага прыроднага асяроддзя
Табу захоўваліся з-за страху перад невядомай небяспекай, якая пагражала калектыву і чалавеку ў выпадку парушэння забароны
Пытанне 7: Якія з адзначаных прымет найбольш адметна характарызуюць «маральныя табу»?
Прычынай гэтых табу былі самыя першасныя сацыяльныя патрэбы чалавека
З дапамогай гэтых табу абмяжоўвалі жывёльны інстынкт і жывёльны індывідуалізм
Першаснымі маральнымі табу былі палавыя табу – забароны на палавыя адносіны падчас практычнай дзейнасці людзей
Устанаўліваліся важаком па яго меркаванню
Яны навязваліся чалавечаму калектыву звонку, складваліся пад уздзеяннем навакольнага прыроднага асяроддзя
Пытанне 8: Якія з адзначаных прымет найбольш адметна характарызуюць такі від правілаў паводзінаў, як міф?
Міфы былі прымітыўнай формай грамадскай свядомасці, сродкам мыслення першабытнага чалавека і пазнання рэчаіснасці
У міфах захоўваліся веды чалавека аб навакольным асяроддзі, аб яго месцы ў прыродзе і грамадстве
З дапамогай міфаў абмяжоўваўся жывёльны інстынкт і жывёльны індывідуалізм першабытнага чалавека
Міфы замацоўвалі звесткі аб шляхах вандравання, аб месцах стаянак, аб спосабах вырабу сродкаў вытворчасці
У міфах захоўваліся правілы аб шлюбна-сямейных адносінах, аб класах сваяцкіх адносінаў, татэмічныя правілы
Пытанне 9: Якія моманты (складальныя часткі) выдзяляе ў міфе сучасная навука?
У міфе прысутнічае пазнавальна-ідэалагічны момант
Галоўная частка міфа – гэта разнастайныя забароны
Нарматыўна-рэгулятыўны момант міфа – галоўная яго частка
У міфе абавязкова прысутнічае выхаваўчы момант
Міф захоўваецца і перадаецца з дапамогай абрадаў
Пытанне 10: Якімі прыметамі характарызуецца нарматыўна-рэгулятыўная частка міфа?
Яна змяшчае набор станоўчых і адмоўных прыкладаў, правілаў паводзінаў
У ёй фармулююцца спосабы паводзінаў, якімі павінен кіравацца чалавек
У гэтай частцы міфа змяшчаюцца разнастайныя забароны
Правілы паводзінаў, якія змяшчаюцца ў міфе, суправаджаюцца, як правіла, пэўнымі абрадамі, рытуаламі
У міфах утрымліваюцца не толькі забароны, але і стымулы для станоўчых паводзінаў
Пытанне 11: Якімі адметнымі рысамі характарызуецца каляндар?
Каляндар уяўляе якасна новы від правілаў паводзінаў у параўнанні з табу і міфамі
Каляндар узнікае ва ўмовах вытворчай эканомікі
Ён рэгламентуе жыццядзейнасць першабытных абшчын збіральнікаў, паляўнічых, рыбаловаў і кожнага чалавека ў гэтых абшчынах
Каляндар рэгламентуе жыццядзейнасць абшчын земляробаў і жывёлаводаў і кожнага чалавека ў гэтых абшчынах
Ён уяўляе звод норм права
Пытанне 12: Што здарылася ва ўмовах вытворчай эканомікі пасля з'яўлення каляндара, з такімі правіламі паводзінаў, як табу і міф?
Гэтыя віды правілаў паводзінаў увогуле зніклі
Табу зніклі, а міфы захаваліся ў нязменным выглядзе
Ранейшыя табу і міфы ў змененым выглядзе працягваюць існаваць і ва ўмовах вытворчай эканомікі
Міфы зніклі, а табу захаваліся ў нязменным выглядзе
Ва ўмовах вытворчай эканомікі ўзнікаюць новыя міфы і табу
Пытанне 13: Якія адметныя рысы характарызуюць сістэму нарматыўнага рэгулявання ва ўмовах вытворчай эканомікі?
Табу і міфы перамяшчаюцца на «перыферыю» сістэмы нарматыўнага рэгулявання
Розныя віды правілаў паводзінаў рэгулявалі розныя бакі і розныя «пласты» грамадскіх адносінаў
Дамінуючае становішча ў сістэме нарматыўнага рэгулявання займае календар
Табу, міфы і каляндары рэгламентуюць адначасова ўсю сістэму грамадскіх адносінаў і займаюць пры гэтым аднолькавае месца
Розныя віды правілаў паводзінаў ва ўмовах вытворчай эканомікі па сваёй значнасці нагадваюць своеасаблівую піраміду
Пытанне 14: У чым праяўляецца прыродны характар правілаў паводзінаў першабытнага грамадства?
Яны фармуляваліся падчас прыстасавання чалавека да навакольнага прыроднага асяроддзя
Правілы паводзінаў першабытнага чалавека адпавядалі прыродзе чалавека
Яны былі вельмі жорсткімі па свайму зместу
Гэтыя правілы паводзінаў адпавядалі прыродзе таго жывёльнага свету, які акружаў першабытнага чалавека
Першабытны чалавек не прыдумваў гэтыя правілы паводзінаў, а браў іх у гатовым выглядзе з прыроднага асяроддзя
Пытанне 15: У чым праяўляецца звычаёвы характар правілаў паводзінаў першабытнага грамадства?
Яны з'яўляюцца звычаямі па форме існавання і захавання
Гэта старыя, вядомыя ўсім правілы паводзінаў, якімі людзі кіруюцца ў паўсядзённым жыцці
Гэта прывычка, якая фармавалася на працягу доўгага часу, не парушаць вядомыя чалавеку правілы паводзінаў – табу, міфы, календары
Звычаёвы характар праяўляецца ў тым, што яны былі правіламі-сродкамі для захавання і выканання іншых правілаў паводзінаў
Гэта былі асобныя, «працэсуальныя правілы» паводзінаў
Пытанне 16: У чым праяўляецца «монанарматыўны характар» правілаў паводзінаў першабытнага грамадства?
Яны былі адзінымі і непадзельнымі ў залежнасці ад характару рэгулюемых грамадскіх адносінаў
Гэтыя правілы паводзінаў мелі аднолькавыя механізмы ўздзеяння на грамадскія адносіны
Гэтыя правілы паводзінаў мелі аднолькавыя сродкі абароны ў выпадку іх парушэння
Яны былі адзінымі для ўсіх членаў першабытнага грамадства
Яны знаходзіліся ў арганічнай сувязі з эканомікай і ідэалогіяй прысвойваючай і вытворчай эканомікі
Пытанне 17: У чым Вы бачыце рэлігійны характар правілаў паводзінаў першабытнага грамадства?
Яны заўсёды асвяшчаліся нейкай звышсілай
Яны суправаджаліся ахвярапрынашэннямі ідалам
Яны фармуляваліся шаманамі
У іх падмурку ляжалі патрабаванні шматлікіх багоў, а затым і Адзінага Бога
Рэлігійны характар праяўляецца ў тым, што яны захоўваліся выконваліся пад уздзеяннем рэлігіі
Пытанне 18: Якія з адзначаных прымет характарызуць працэс выканання правілаў паводзінаў у першабытным грамадстве?
Правілы паводзінаў у першабытным грамадстве выконваліся добраахвотна, бо яны зыходзілі ад усёй супольнасці
Іх захаванне забяспечвалася аўтарытэтам усёй супольнасці
Існавалі спецыяльныя органы, якія прымянялі меры прымусу
У першабытным грамадстве не існавала спецыяльных органаў, якія б сачылі за іх выкананнем
Правілы паводзінаў першабытнага грамадства выконваліся пад пагрозай прымянення прымусу
Пытанне 19: Чаму правілы паводзінаў першабытнага грамадства не мелі прадстаўніча-абавязваючага характару?
Таму што ў той час не існавала розніцы паміж правамі і абавязкамі
Першабытныя людзі былі фізічна і псіхалагічна тоеснымі паміж сабой
Не існавала супярэчнасцяў у грамадстве і паміж асобнымі людзьмі, якія былі абумоўлены якаснай і колькаснай маёмаснай няроўнасцю
Таму што людзі не разумелі розніцы паміж правамі і абавязкамі
Таму што ў той час панавалі роднасныя сувязі, якія нівеліравалі розніцу паміж правамі і абавязкамі
Пытанне 20: Чым характарызуецца перыяд так званай «прэстыжнай эканомікі»?
На гэтай стадыі развіцця эканомікі адбываецца «абмен дарамі» паміж людзьмі розных суседскіх абшчын
Пры абмене дарамі дзейнічаў прынцып эквівалентнасці
Абмен дарамі ажыццяўлялі кіраўнікі родаў і плямёнаў
Дарыцель набываў грамадскі прэстыж
Людзі набывалі навыкі абмену таварамі на прынцыпу эквівалентнасці
Пытанне 21: Якія з грамадскіх адносінаў з'яўляюцца «родавай пупавінай» права?
Усе грамадскія адносіны
Грамадскія адносіны маральнага характару
Таварна-грашовыя адносіны
Рэлігійныя адносіны
Адносіны паміж рознымі родамі і плямёнамі
Пытанне 22: Што з'яўляецца «стрыжнем» права?
«Стрыжнем» права з'яўляецца норма права
Эквівалент, г.зн. суразмернасць, і ёсць «стрыжань» права
Маральныя патрабаванні з'яўляюцца «стрыжнем» права
«Стрыжнем» права з'яўляюцца рэлігійныя адносіны і нормы
Адносіны паміж родамі і плямёнамі з'яўляюцца «стрыжнем» права
Пытанне 23: Дзеля чаго патрабуецца знешняя фіксацыя права, «матэрыялізацыя» норм права?
Каб у свядомасці людзей аднастайна зафіксаваць «раз і назаўсёды» прававыя эквіваленты
Каб надаць прававым эквівалентам, суразмернасцям агульнаабавязковае значэнне
Знешняя фіксацыя права адбывалася выпадкова
З дапамогай знешняй фіксацыі падкрэслівалася непарушнасць норм права
Знешняя фіксацыя норм права спатрэбілася для таго, каб узвысіць таго, хто ствараў нормы права
Пытанне 24: Чаму права патрабуе абавязковай знешняй абароны з боку грамадства і яго афіцыйнага прадстаўніка – дзяржавы?
Таму што ў грамадстве пастаянна ідзе барацьба інтарэсаў адносна эквівалентнасці (суразмернасці)
Для захавання выпрацаванага прававога эквівалента патрабуецца знешняя прымусовая сіла
Для права гэта непатрэбна, а для дзяржавы ўмяшанне ў прававыя працэсы неабходна
Толькі з дапамогай знешняй прымусовай сілы з боку грамадства і дзяржавы можна стварыць права
Гэтага патрабуюць маральныя перакананні грамадства
Пытанне 25: У чым выражаецца прадстаўніча–абавязваючы характар права?
У тым, што нормы права надзяляюць нейкіх сацыяльных суб'ектаў правамі і адначасова ўскладваюць на іншых суб'ектаў абавязкі
У тым, што ў грамадстве пастаянна ідзе барацьба інтарэсаў за правы і абавязкі
У тым, што дзяржава імкнецца так размеркаваць правы і абавязкі сярод людзей
У прымусовай сіле з боку грамадства і дзяржавы
У маральных перакананнях
Пытанне 26: Якія з адзначаных фактараў аказвалі істотнае ўздзеянне на развіццё права?
Новыя грамадскія адносіны, якія складваліся пад уздзеяннем тавараабмену (п)
Прыродны фактар
Узнікаючая дзяржава
Існуючыя ў грамадстве правілы паводзінаў
Рэлігійныя перакананні
Пытанне 27: Які з адзначаных фактараў быў асноватворчым для «еўрапейскага шляху» фармавання права?
Таварна-грашовыя адносіны
Дзяржава
Рэлігія
Прыродны фактар
Навука
Пытанне 28: Які з адзначаных фактараў быў асноватворчым для «азіяцкага шляху» фармавання права?
Таварна-грашовыя адносіны
Дзяржава
Рэлігія
Прыродны фактар
Навука
Пытанне 29: Чым характарызуецца «еўрапейскі шлях» фармавання права?
Большая частка норм права складваецца ў жыцці грамадства паступова, а дзяржава бярэ іх пад сваю ахову і абарону
Значную ролю ў фармаванні права адыгрывае мараль
Большая частка норм права выдаецца дзяржавай
Рэлігійныя нормы аказвалі рашаючы ўплыў на фармаванне нормаў права
Значную ролю ў фармаванні права адыгрывае звычай
Пытанне 30: Чым характарызуецца «азіяцкі шлях» фармавання права?
Большая частка нормаў права складваецца ў жыцці грамадства паступова, а дзяржава бярэ іх пад сваю ахову і абарону
Значную ролю ў фармаванні права адыгрывае мараль
Большая частка нормаў права выдаецца дзяржавай
Рэлігійныя нормы аказвалі рашаючы ўплыў на фармаванне нормаў права
Значную ролю ў фармаванні права адыгрывае звычай
Пытанне 31: У якой гістарычнай паслядоўнасці ўзнікаюць дзяржава і права?
Найперш узнікае права, а затым дзяржава
І дзяржава, і права ўзнікаюць адначасова
Найперш узнікае дзяржава, а затым права
Дакладна невядома, а тэарэтычна не даказана
Гэта нельга даказаць
Пытанне 32: Якія змены адбыліся ў нарматыўнай сістэме грамадства пасля ўзнікнення права?
Старая нарматыўная сістэма грамадства разбурылася
Права вылучылася ў нарматыўнай сістэме на першае месца
Права стала рэгламентаваць самыя значныя грамадскія адносіны
Адбыліся якасныя перамены ў іншых правілах паводзінаў
Сфера дзеяння адных правілаў паводзінаў павялічылася, а другіх – зменшылася
Пытанне 33: Якім чынам выкарыстоўваліся старыя правілы паводзінаў, уласцівыя першабытнаму грамадству, пры стварэнні права?
У асобных правілаў паводзінаў мяняўся змест толькі часткі старога правіла
Частцы правілаў паводзінаў надавалася новае гучанне, г.зн. пры захаванні формы яны напаўняліся новым зместам
Актыўна выкарыстоўваліся правілы-сродкі, якія былі характэрнымі для першабытнага грамадства
Пры стварэнні норм права старыя правілы паводзінаў практычна не выкарыстоўваліся
Пры стварэнні норм права старыя правілы паводзінаў выкарыстоўваліся толькі ў якасці «будаўнічага матэрыялу»
Пытанне 34: Які з адзначаных шляхоў у фармаванні норм права быў галоўным?
Захаванне старых правілаў паводзінаў і наданне ім прававога зместу
Змена старых правілаў паводзінаў і наданне ім прававога характару
Фармаванне норм права, якія мелі выключна прававыя карані
Захаванне асноўнай масы старых правілаў паводзінаў і наданне іх частцы прававога зместу
Захаванне часткі старых правілаў паводзінаў і наданне асноўнай іх масе прававога зместу