Пытанні для самаправеркі
^ Вверх

Пытанні для самаправеркі

 

1. Як суадносяцца паміж сабой паняцці «ажыццяўленне права», «дзеянне права» і «рэалізацыя права»?

2. Якія нормы права рэалізуюцца праз такую форму рэалізацыі права, як захаванне?

3. Чым адрозніваюцца паміж сабой такія формы рэалізацыі права, як выкананне і выкарыстанне?

4. Ці правільнымі з’яўляюцца сцвярджэнні аб тым, што з дапамогай прымянення права могуць ажыццяўляцца выкананне, выкарыстанне і захаванне права?

5. Сфармулюйце прычыны, найбольш тыповыя сітуацыі, якія прымушаюць дзяржаву, яе органы, установы, арганізацыі, службовых асоб, іншыя сацыяльныя структуры актыўна ўмешвацца ў працэс рэалізацыі права.

6. Якімі прыметамі прымяненне права адрозніваецца ад іншых форм рэалізацыі права?

7. Дайце класіфікацыю прымянення права і ахарактарызуйце яе віды.

8. Пералічыце асноўныя патрабаванні да прымянення права і раскрыйце іх змест.

9. Якая ісціна знаходзіцца падчас прымянення права?

10. Пералічыце стадыі (этапы) прымянення права і раскрыйце іх змест.

11. Якія патрабаванні вылучаюцца да акта прымянення права?

12. Раскрыйце структуру акта прымянення права.

13. Абгрунтуйце асноўныя патрабаванні да акта прымянення права і асноўныя ўмовы яго эфектыўнасці.

14. Раскрыйце змест паняцця «тлумачэнне права» і абгрунтуйце яго віды.

15. Раскрыйце змест асноўных спосабаў высвятлення зместу норм права.

16. Якія прычыны абумоўліваюць прабельнасць у праве?

17. Якім чынам ліквідуюцца і пераадольваюцца прабелы ў праве?

18. У якіх сферах грамадскіх адносін забараняецца прымяненне аналогіі права і аналогіі закону?