Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену па сучаснай беларускай літаратурнай мове
^ Вверх

Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену

па сучаснай беларускай літаратурнай мове

 

1.  Месца курса сучаснай беларускай літаратурнай мовы сярод іншых лінгвістычных

     дысцыплін. Прадмет і задачы курса. Норма, кадыфікацыя нормы.

2.  Паняцце “сучасная беларуская літаратурная мова”. Паняцці “нацыянальная мова”,  “дыялектная мова”.

3. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Слова як аб’ект вывучэння ў лексікалогіі, марфалогіі і словаўтварэнні.

4.  Беларуская мова сярод іншых моў свету.

5.  Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Слова і паняцце.

6. Тыпы лексічных значэнняў слова (па матываванасці,  сувязі назвы з прадметам і па лексіка-граматычнай спалучальнасці з іншымі словамі).

7.  Мнагазначнасць слова. Адназначныя і мнагазначныя словы. Стылістычнае выкарыстанне мнагазначнасці слова.

8.  Спосабы развіцця пераносных значэнняў.

9.  Аманімія і сумежныя з ёю з’явы. Лексічныя і лексіка-граматычныя амонімы (поўныя і няпоўныя, вытворныя і невытворныя). Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці.

10. Шляхі ўзнікненя амонімаў. Стылістычнае выкарыстанне амонімаў, амаформаў, амафонаў і амографаў.

11. Паронімы. Паранімія і паранамазія.

12. Сінанімія як з’ява, супрацьлеглая  полісеміі і аманіміі. Абсалютныя сінонімы і іх месца сярод іншых відаў сінонімаў. Эўфемізмы. Сінонімы і перыфраза.

13. Сувязь сінаніміі з мнагазначнасцю. Сінанімічны рад, дамінанта. Стылістычная роля сінонімаў. Варыянты слоў, іх адрозненне ад сінонімаў.

14. Антонімы. Антанімічны рад, антанімічна-сінанімічны рад. Сувязь антаніміі з мнагазначнасцю. З’ява энантыясеміі. Аксюмаран як фігура маўлення, як з’ява, сумежная з антаніміяй.

15.  Лексіка паводле яе паходжання (схема падзелу). Шляхі папаўнення і развіцця лексікі.

16. Спрадвечна беларуская лексіка і яе пласты (агульная характарыстыка). Агульнаславянская лексіка (яе семантычныя, марфалагічныя і стылістычныя прыметы).

17.  Уласна беларуская лексіка. Пласт безэквівалентных слоў. Калькі і паўкалькі сярод уласна беларускай лексікі. Агульнаўсходнеславянская лексіка.

18.  Запазычанні са славянскіх моў. Прыметы стараславянізмаў. Прыметы паланізмаў.

19.  Неславянскія запазычанні. Прыметы такіх запазычанняў. Словы-інтэрнацыяналізмы. Асваенне іншамоўных слоў. Экзатызмы і варварызмы.

20.  Падзел лексікі з экспрэсіўна-стылістычнага боку (схема падзелу). Міжстылёвая лексіка. Размоўная лексіка.

21. Адлюстраванне прастамоўнай лексікі ў ТСБМ, РБС і БРС. Кніжная лексіка і яе стылёвыя групы. Падзел лексікі з экспрэсіўна-стылістычнага пункту гледжання і культура маўлення.

22. Лексіка беларускай нацыянальнай мовы паводле сферы ўжывання (схема падзелу, агульная характарыстыка). Дыялектная лексіка, словы з паметай “абласное” ў нарматыўных слоўніках. Стылістычнае выкарыстанне дыялектызмаў.

23. Спецыяльная лексіка. Адрозненне паміж тэрмінамі і прафесіяналізмамі. Жаргонная лексіка.

24. Лексіка паводле актыўнага і пасіўнага складу (схема падзелу).

25. Устарэлыя словы і іх класіфікацыя. Гістарызмы і іх ужыванне ў мове.

26. Архаізмы (семантычныя і лексічныя). Віды лексічных архаізмаў.

27. Неалагізмы (семантычныя і лексічныя). Агульнанародныя і аказіянальныя неалагізмы. Наватворы апошніх гадоў.

28.  Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Яе сувязь з лексікалогіяй. Энцыклапедычныя і філалагічныя слоўнікі.

29.  Перакладныя слоўнікі XVI–XVII стст., ХІХ-ХХІ ст.

30.  Тлумачальныя слоўнікі (І.І.Насовіча і школьныя).

31.  Дыялектныя слоўнікі (поўныя, адносна поўныя і дыферэнцыйныя).

32.  Арфаграфічныя слоўнікі (СБМ і інш.).

33.  Этымалагічныя і гістарычныя слоўнікі.

34.  Фразеалогія. Фразеалагізм як моўная адзінка. Аб’ёі і межы фразеалогіі.

35.  Варыянтнасць і сінанімічнасць фразеалагізмаў.

36.  Мнагазначнасць фразеалагізмаў. Антанімічнасць фразеалагізмаў.

37.  Утварэнне фразеалагізмаў і іх этымалагічная класіфікацыя.

38. Семантычная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па семантычнай злітнасці кампанентаў.

39.  Функцыянальна-стылёвыя разрады фразеалагізмаў і стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў.

40.  Фразеалагізмы паводле структуры (разнавіднасці, тыпы, мадэлі).

41.  Тыпы фразеалагізмаў па суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы.

42.  Спалучальнасць фразеалагізмаў са словамі кантэксту. Сінтаксічная роля фразеалагізмаў.

43.  Беларуская фразеаграфія. Тыпы слоўнікаў і іх характарыстыка (апрача ФСБМ).

44.  “Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы”

45.  “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (у 5 тамах) і ТСБЛМ.

46.  Прадмет фанетыкі. Гукі мовы. Паняцце фанемы.

47.  Галосныя і зычныя гукі і іх класіфікацыя.

48.  Фаналогія (паняцце фанемы, слабыя і моцныя пазіцыі фанемы).

49.  Склад і складападзел. Націск і яго асаблівасці.

50.  Аканне і яканне ў беларускай мове.

51.  Асіміляцыя і іншыя пазіцыйныя змяненні зычных.

52.  Арфаэпія і яе задачы. Арфаэпічныя нормы і прычыны адхіленняў ад іх.

53.  Арфаэпія галосных. Варыянты і варыяцыі фанем.

54.  Арфаэпія зычных і спалучэнняў зычных.

55.  Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў.

56.  Змест і задачы графікі. Алфавіт. Дыграфы “дз” і “дж”. Гукавыя значэнні літар.

57.  Прынцыпы графікі. Адназначныя і двухзначныя літары. Іншыя графічныя сродкі.

58.  Арфаграфія. Чатыры групы правілаў. Прынцыпы арфаграфіі (іх агульная характарыстыка). Спалучэнне двух прынцыпаў пры напісанні пэўных арфаграм.

59. Напісанні разам, праз злучок і асобна. Правілы пераносу слоў.

60. Ужыванне вялікай літары. Функцыі вялікай літары. Напісанні “Бог” і “бог”.

61. Фанетычны і марфалагічны прынцыпы беларускай арфаграфіі.

62. Гісторыя беларускай графікі. З гісторыі сусветнага пісьма.

63. Гісторыя беларускай арфаграфіі.

64. Сэнсавая структура фразеалагізмаў (фразеалагічнае і стылістычнае значэнні і іх кампаненты).

65. Марфемны слоўнік, слоўнікі паронімаў, амонімаў.

66. Тэрміналагічныя, анамастычныя, частотныя слоўнікі, слоўнікі мовы пісьменніка.

 

Практычная частка: у экзаменацыйным білеце, апрача двух тэарэтычных пытанняў, даецца сказ, у якім трэба зрабіць аналізы двух слоў: 1) лексічны або фразеалагічны,  2) фанетычны ці графічны або арфаграфічны. Словы ці фразеалагізмы для пэўных аналізаў пазначаны парадкавай лічбай справа: лексічны – лічбай 1, фразеалагічны – 2, фанетычны – 3, графічны – 4, арфаграфічны – 5.