РЫТМ – ЗАЛАТЫ КЛЮЧЫК МУЗЫКІ
Угледзься ў малюнкі. Ці заўважыў ты, што ў прыродзе і ў жыцці ёсць свой рытм – чаргаванне розных з’яў?
У музыцы таксама ёсць рытм. Гэта чаргаванне розных (доўгіх і кароткіх) працягласцей (нот):
Такі запіс называецца рытмічны малюнак.
Каб яго прачытаць, трэба ведаць рытмасклады.
Рытмасклады могуць быць:
та (дон)
ці-ці (дзі-лі)
та-а (до-он)
та-а-а-а (до-о-о-он)
Адпляскай на рытмасклады “та”, “ці-ці”, “та-а” рытмічныя малюнкі і пазнай па іх знаёмыя табе песні “Небыліца”, “Кружева осенние”:
Рытм, як ключык, “адкрыў” табе назвы песень.
Чытаць рытмічныя малюнкі можна з дапамогай жэстаў, якія гучаць: воплескаў, плескачоў, пстрыканняў, тупання.
Выканай наступны рытмічны запіс:
Штыль уверх ( ) – выконвае правая рука, нага.
Штыль уніз ( ) – выконвае левая рука, нага.
З дапамогай жэстаў, якія гучаць, можна акампаніраваць спевам. Падбяры жэсты і праспявай песеньку:
Разные ребята
Д. Кабалеўскі
Якімі працягласцямі нот запісаны песенькі пра спакойных рабят і якімі – пра непаседаў? Чаму?
Пешки – крепкие орешки
Словы В. Кручкова Музыка Г. Струвэ
1. Король упал, а это значит
Сражаться дальше смысла нет и сил.
И королева горько плачет
И гриву конь понуро опустил.
Припев: Пешки, пешки, что же скажут пешки,
Каждая пешка знает свою роль.
Если пешки крепкие орешки,
Не победим наш шахматный король.
2. Опять «е-два» на «е-четыре»,
Всегда вперёд веди войска свои.
Нас ждут бои в суровом мире,
И надо нам выигрывать бои.
Припев.
3. У нас в боях растёт отвага,
Мы учимся науке побеждать,
Всегда вперёд, назад ни шагу,
Ведь пешки не умеют отступать.
Припев.
Адплясквай рытм песні на рытмасклады. Рытм чытай “таі-ці”, а рытм - “тэй-ры”.
Калі ля ноты стаіць кропка ці – такі рытм называецца пункцірным. Ён надае музыцы пругкасць і вастрыню.
Крокодил и Чебурашка
І. Арсееў
Выконвай рытмічны малюнак кожнай папеўкі воплескамі і прагаворвай рытмасклады.
Параўнай рытм папевак. Якую з іх ты аднясеш да песні, а якую да вальса?
Стр.23
Які характар надаў мелодыі гэты рытм?
Вызначы па рытму, што гучыць: песня, танец ці марш?
Спявай папеўкі ў характары музыкі.
Ці пераканаўся ты ў цудоўнай сіле рытму? Ён здольны адну і тую ж мелодыю ператварыць у песню, вальс, польку, марш.
Паўза ў музыцы
Дружа, ты ўжо сустракаў у нотным запісу вось такія значкі:
Гэта паўзы.
Паўза – знак маўчання ў музыцы. Як і працягласці нот, паўзы бываюць доўгія і ароткія:
па – а – а – а
па – а
па
пэ
Вызначы паўзы ў музычных фрагментах і назаві іх рытмаскладамі:
Лявоніха
Беларуская народная песня
- А Лявоніху Лявон палюбіў,
Лявонісе чаравічкі купіў;
Лявоніха, душа ласкавая,
Чаравічкамі палясківала.
- Ой, Лявоніха, Лявоніха мая,
Ты такою прыгажуняй не была.
Як збяромся мы ў свята пагуляць,
Нам Лявоеіхі сваёй не пазнаць.
Паспрабуй танцаваць пад музыку. Якія будуць твае рухі: плаўныя, роўныя або з падскокамі, прытопамі?
Адзначай моцную долю ігрой на бубне ці трохвугольніку.
Лявоніха
Беларуская народная песня
1. Запражыце сівых коней
У вазок шырокі:
Хоча ехаць верабейка
У госці да сарокі.
2. Як прыехаў верабейка
Ды шпорамі ляснуў,
Выскачыла сарочанька:
- Прашу, калі ласка
3. Прашу, прашу верабейка,
Мяне не цурацца, -
І за стол саджае госця,
Просіць частавацца.
Пра што пяецца ў песні? Знайдзі выразныя фарбы для выканання кожнага куплета.
Выканай песню з музычным акампанементам:
Гэта песня – маленькі спектакль. Разыграй яго з сябрамі.
Сапраўднае сяброўства лепш за багацце.
Мама
Словы Ю. Энціна Музыка Ж. Буржаа, Т. Папа
Припев:
Мама – первое слово,
Главное слово в каждой судьбе.
Мама жизнь подарила,
Мир подарила мне и тебе.
1. Так бывает – ночью бессонною
Мама потихоньку всплакнёт,
Как там дочка, как там сынок её –
Лишь под утро мама уснёт.
Припев.
2. Так бывает – если случится вдруг
В доме вашем горе-беда,
Мама – самый лучший, надёжный друг –
Будет с вами рядом всегда.
Припев.
3. Так бывает – станешь взрослее ты
И, как птица, ввысь улетишь,
Кем бы ни был, знай, что для мамы ты –
Как и прежде, милый малыш.
Припев.
Пра што расказала табе песня? Якія пачуцці ў цябе яна выклікала? Перадай іх у сваім выкананні.
Маці Божая! Адзіная для ўсіх,
Свеціцца імя тваё святое.
Ахінай заўжды дзяцей сваіх
Усямоцнай шатай залатою
Л.Кебіч
Маці Боская Адзігітрыя “Неўвядальны цвет”*
*Адзігітрыя – з грэчаскай мовы – пуцяводная.
Усё пачынаецца з Маці…
У кожнага з нас ёсць матуля,
Якая да сэрца прытуліць,
І з рук сваіх цёплых і легкіх
У свет неабсяжны, шырокі
Адправіць:”Ляці, птушанятка,
Дай Бог табе долі, дзіцятка!”
Л.Кебіч А. Кузьміч Мадонна ў воблаках
Люлі-люлі, цэлы дом спіць
Беларуская народная песня
Люлі-люлі, цэлы дом спіць,
А каток на печы сон сніць.
Люлі-люлі-люлі.
Ціха, мышка, варушыся,
Бо каточак прытварыўся.
Люлі-люлі-люлі.
Як пайшоў каток на ганак,
Знайшоў маток абаранак.
Люлі-люлі-люлі
Таму-сяму прадаваў,
А Манечцы дарма даў.
Люлі-люлі-люлі
Скочыў коцік у мякіну,
А Манечка – у пярыну.
Люлі-люлі-люлі.
З якім настроем, пачуццём пяюцца калыханкі? Чаму? Назаві знаёмыя табе калыханкі. Дзе ты іх чуў? Праспявай адну з іх.
Люлі-люлі, цэлы дом спіць
Кожны музычны твор мае свой характар, свой лад. Ён дапамагае перадаць розныя пачуцці чалавека, яго настрой. Калі музыка гучыць мякка, зацемнена, смутна, яна напісана ў мінорным ладзе. А калі весела, светла, цвёрда – умажорным.