Маленькі дружа!
Гэта незвычайная кніга дапаможа табе ўвайсці ў цудоўны свет музыкі.
Вельмі хочацца, каб яна стала для цябе добрым сябрам, адкрыла таямніцы і багацце музыкі. Навучыла яе слухаць і выконваць, разам з музыкай пазнаваць жыццё.
Раскажа табе пра цудоўны свет музыкі народны музыкант – Лірнік. Ад яго ты даведаешся пра сродкі музычнай выразнасці. Павандруеш з ім па такіх краінах, як Опера, Балет, Стімфонія, Канцэрт. У добры шлях!
Мая Беларусь
(урывак)
А ў маёй Беларусі
Столькі сіняга неба,
Столькі светлага сонца
І духмянага хлеба!
Вольна дыхаюць грудзі,
Сонца ласкава свеціць,
І мілей Беларусі
Мне няма ва ўсім свеце!
М. Зялёнка
Мая Беларусь
Словы М.Клімковіча, У.Карызны Музыка Н.Сакалоўскага
Аб чым пяецца ў Гімне? Як ён выконваецца (мякка, задумліва, урачыста, рашуча, велічна)?
Гімн – галоўная песня краіны. Яго спяваюць і слухаюць стоячы.
Родны бусел
Словы Н. Галіноўскай Музыка С. Галкінай
- Пакружыся, бусел,
Нізка над вярбой.
Чуцен Беларусі
Клёкат ціхі твой.
- Разгарні ты крылы
Вольна на ўсю шыр.
Сонца пералівы
Поўняць слова мір.
- Міру ўсей планеце,
Шчасця і святла
Хочуць усе дзеці
Горада, сяла.
- Пасяліся, бусел,
Побач, на вярбе.
Песні Беларусі
Будзем пець табе.
Якія пачуцці выклікае песня (радасць, смутак, пяшчотнасць)? Перадай іх у сваім выкананні. Намалюй часцінку роднага куточка.
М.А.Савіцкі. Янка Купала
Магутнае слова,
Ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне:
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне…
Я.Купала
Янку Купалу называюць беларускім Песняром.
Яго вершы шчырыя, пявучыя. Яны сталі асновай песень многіх кампазітараў.
Явар і каліна
Словы Я. Купалы Музыка Ю. Семянякі
Які характар у песні? Які настрой у цябе выклікае песня?