РЭГІСТР –КРАІНА ГУКАЎ: ВЫСОКІХ–СЯРЭДНІХ– НІЗКІХ
«Танец эльфаў»
Э. Грыг
Эльфы – маленькія казачныя, лясныя чалавечкі з лёккімі празрыстымі крыльцамі. Яны жывуць у кветачках.
Якімі гукамі па вышыні адлюстраваны эльфы кампазітарам? Чаму?
Выберы словы для вызначэння музыкі: лёккая, мужная, пырхаючая, рашучая,
вясёлая.
Адлюструй танец эльфаў пластычнымі рухамі.
Зайчык дражніць медзведзяня
Д. Кабалеўскі
Па якіх прыкметах ты пазнаеш у музыцы зайчыка і медзведзяня?
Перадай пластычнымі рухамі характары музычных персанажаў.
Высокія, сярэднія і нізкія гукі нібы маюць свае домікі – рэгістры. Яны могуць быць афарбаваны ў розныя колеры. У якія колеры афарбаваў бы іх ты? Чаму?
Песенка – приветствие
Словы В. Нехарошкінай Музыка М. Картушынай
Кто в домике живёт? Низкие голоса.
Кто в домике живёт? Средние голоса.
Кто в домике живёт? Высокие голоса.
Праспявай мелодыю, называючы ноты. Выканай песеньку разам з сябрамі па ролях.
Ёжики смеются
Словы К Чукоўскага Музыка У. Дарохіна
У канавки две козявки
Продают ежам булавки.
Продают ежам булавки.
Две козявки у канавки.
А ежи-то хохотать, хохотать! Ха-ха-ха!
Всё не могут перестать, перестать: ха-ха-ха!
“Эй вы, глупые козявки! Нам не надобны булавки:
Мы булавками сами утыканы”.
Ха-ха-ха!
На якіх гуках у песні “смяюцца” вожыкі – высокіх ці нізкіх?
«Тры цуды»
(З оперы “Казка пра цара Салтана")
М. Рымскі-Корсакаў
Мікалай Рымскі-Корсакаў – рускі кампазітар.
Музычнымі гукамі ён стварыў дзівосныя вобразы. Опера «Казка пра цара Салтана» напісана паводле казкі А.С. Пушкіна.
Есть там белка, что при всех
Золотой грызёт орех,
Изумрудец вынимает,
А скорлупку собирает,
Кучки равные кладёт
И с присвисточкой поёт
При честном при всём народе:
«Во саду ли, в огороде».
А.С. Пушкин
Прачытай выразна тэкст. Уяві сябе кампазітарам. Якой мелодыяй па вышыні ты будзеш адлюстроўваць “Вавёрачку”? Чаму? На якім інструменце, на тваю думку, павінна гучаць мелодыя Вавёркі?
Паслухай музыку і вызначы яе характар (гуллівая, сумная, пяшчотная, гарэзлівая, радасная, рашучая).
Море вздуется бурливо,
Закипит, подымет вой,
Хлынет на берег пустой,
Разольётся в шумном беге,
И очутятся на бреге,
В чешуе, как жар горя,
Тридцать три богатыря.
А.С. Пушкин
Чаму кампазітар звярнуўся да марша, каб паказаць волатаў?
Якія інструменты аркестра найбольш выразна перадаюць іх веліч і моц?
Там царевна есть,
Что не можно глаз отвесть:
Днём свет Божий затмевает,
Ночью землю освещает,
Месяц под косой блестит,
А во лбу звезда горит.
А.С. Пушкин
Перадай характар музыкі пры дапамозе выразных рухаў. Якія інструменты ствараюць гэты персанаж?
Якую ролю адыгрываюць рэгістры ў музыцы?