ТРАЦЯКОЎ Рыгор Міхайлавіч
^ Вверх

ТРАЦЯКОЎ Рыгор Міхайлавіч

 

Выкладчык кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі.  Нарадзіўся 17 мая 1983 г. у г. Гродне. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе – гімназіі № 30 гор. Гродна. У 2000 годзе паступіў і ў 2005 годзе  з адзнакай скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У перыяд з 2005 па 2008 гг. навучаўся ў аспірантуры на кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі па спецыяльнасці 12. 00. 09 – крымінальны працэс, крыміналістыка і судовая экспертыза; аператыўна – вышуковая дзейнасць пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Зорына Гергія Аляксеевіча. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – крыміналістычныя тэхналогіі расследавання злачынстваў, звязаных з крымінальным банкруцтвам. Апублікаваў звыш 20 навуковых прац.