КЕЎЛЯК Людміла Тадэвушаўна
^ Вверх

КЕЎЛЯК Людміла Тадэвушаўна

 

Магістр юрыдычных навук, выкладчык кафедры тэорыі дзяржавы і права. Нарадзілася 7 мая 1981 года ў гор. Гродне. Сярэднюю адукацыю атрымала ў сярэдняй школе – ліцэі  № 1 гор. Гродна ў 1998 годзе. У 1998 годзе паступіла і ў 2003 годзе закончыла юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Працоўную дзейнасць пачала ў 2003 годзе ў Гродзенскай абластным грамадскім аб’яднанні маладых навукоўцаў “ВІТ” на пасадзе юыстконсульта. У 2004 годзе была прынята на пасаду лабаранта Інавацыйнага Цэнтра юрыдычнай адукацыі установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”. Скончыла магістратуру па кафедры грамадзянскага права і працэса ў 2005 годзе. З 2007 года навучаецца ў аспірантуры  установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” пад кіраўніцтвам прафесара, доктара гістарычных навук Басюка Івана Аляксандравіча. З 2009 года працуе на пасадзе выкладчыка кафедры тэорыі дзяржавы і права. Апублікавала каля 15 навуковых прац.