Вучэбнае выданне
ЛЕПЕШАЎ ІВАН ЯКАЎЛЕВІЧ
ЛІНГВІСТЫЧНЫ АНАЛІЗ ТЭКСТУ
Вучэбны дапаможнік
ПРАДМЕТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
Аб’ект параўнання
Абзац
Абыгрыванне прыказак без змянення іх формы
Абыгрыванне слоў
Абыгрыванне фразеалагізмаў
Адмоўны паралелізм
Аказіяналізм
Аксюмаран
Алагізм
Алітэрацыя
Амафоны і іх абыгрыванне
Амаформы і іх абыгрыванне
Амографы і іх абыгрыванне
Амонімы (эфектыўнае выкарыстанне аманіміі)
Анафара
Архаізм стылістычнага ўжывання
Архаізм часу
Аснова параўнання
Аўтарская мова
Аўтарскі неалагізм
Багацце маўлення
Варыянтнасць прыказак
Варыянт
Варыянт фразеалагізма
Варыяцыі прыказак у вершаваным маўленні
Вершаванае маўленне
Вобразнае значэнне слова
Вобраз-сімвал
Гіпербала
Гістарызм стылістычнага ўжывання
Гістарызм часу
Градацыя
Граматычныя дыялектызмы
Гратэск
Гукапіс
Гумар
Гутарковы стыль
Дарэчнасць маўлення
Двухсэнсавы загаловак твора
Дыялектызм
Жарганізм
Залежнасць адбору моўных сродкаў ад тэмы твора, жанру і г.
Інверсія
Іронія
Каламбур
Камічная расшыфроўка сэнсу слова
Камічны эфект
Камунікатыўная функцыя
Кантамінацыя
Кантэкстуальнае значэнне слова
Кантэкстуальнае значэнне фразеалагізма
Кантэкстуальны сінонім
Кніжнае слова
Кніжныя стылі (афіцыйны стыль і інш.)
Крылаты выраз
Лексіка-фразеалагічная варыянтнасць у вершаваным маўленні
Лексічная зеўгма
Лексічны анахранізм
Лексічны дыялектызм
Лінгвістычны эксперымент
Літаратуразнаўчы аналіз
Літаратура як мастацтва слова
Літаратурная мова
Мастацкае маўленне і функцыянальныя стылі літаратурнай мовы
Мастацкае маўленне як заканадаўца літаратурных нормаў
Маўленне персанажаў
Маўленчая характарыстыка персанажа
Месца лінгвістычнага аналізу сярод іншых відаў аналізу
Мнагазначнасць слова (эфектыўнае выкарыстанне полісеміі)
Мнагазначны загаловак мастацкага твора
Моўная норма як гістарычна зменлівая катэгорыя
Народна-дыялектная мова
Народная этымалогія
Нацыянальная мова
Неалагізм
Нематываванае адхіленне ад нормы
Норма літаратурнай мовы
Падтэкст
Пазалітаратурныя моўныя сродкі
Паланізмы (стылістычнага ўжывання і нематываваныя)
Парадак слоў
Паранамазія
Параўнанне
Паўтор
Парэміялогія
Паэтычная вольнасць
Персаніфікацыя ў маўленні баечных персанажаў
Перыфраза
Прадмет лінгвістычнага аналізу
Прастамоўнае слова
Праўка стылістычнага характару
Праўка сэнсавага характару
Прафесіяналізм
Прыём лінгвістычнага каменціравання
Прыёмы адначасовай рэалізацыі двух значэнняў слова
Прыёмы семантычных змяненняў фразеалагізма
Прыёмы структурна-семантычных змяненняў фразеалагізма
Прыказка як моўная адзінка
Прынцыпы, на якіх засноўваецца лінгвістычны аналіз тэксту
Рамантычны стыль
Разгорнутае параўнанне
Разгорнутая метафара
Русізмы (стылістычнага ўжывання і нематываваныя )
Рытмічнасць прозы
Рэдкаўжывальныя прыказкі як аб’ект лінгвістычнага аналізу
Сарказм
Сатырычны эфект
Семантычны архаізм
Семантычны гістарызм
Семантычны дыялектызм
Сінонім
Сінтаксічны паралелізм
Слова з сэнсавым прырашчэннем
Словы з іншых моў у мастацкіх тэкстах
Спецыфічнае ўжыванне займеннікаў
Стылістычная афарбоўка слова
Стылістычны аналіз
Стылістычныя функцыі фразеалагізмаў
Стыль пісьменніка
Суб’ект параўнання
Сутыкненне аднакаранёвых слоў
Сэнсавая двухпланавасць слова
Сэнсавы абертон
Таўталогія
Трансфармацыя і мадыфікацыя фразеалагізмаў
Тэксталагічны аналіз
Умоўныя дыялектызмы
Устарэлыя словы
Фанетычныя дыялектызмы
Фразеалагізм як сродак маўленчай характарыстыкі
Фразеалагічная зеўгма
Фразеалагічны анахранізм
Функцыянальны стыль
Частотнасць слоў і фразеалагізмаў
Царкоўнаславянізмы
Энантыясемія
Эпіграф
Эпітэт
Эстэтычна абумоўленыя адхіленні ад нормы
Эстэтычная функцыя
Этымалогія
Эфект «падманутага чакання»
Эфектыўнае выкарыстанне лексіка-граматычных амонімаў
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1. Абабурка, М. В. Практычныя асновы беларускай лінгвістычнай паэтыкі і тэксталогіі: дапаможнік / М. В. Абабурка. –– Mагілёў: МДУ, 2003.
2. Абабурка, М. В. Тэарэтычныя асновы беларускай лінгвістычнай тэксталогіі: дапаможнік / М. В. Абабурка. –– Магілёў: МДУ, 2003.
3. Бабкин, А. М.Слово в контексте и в словаре / А. М. Бабкин // Современная лексикография. 1976. –– Л., 1977.
4. Багдановіч, М. Поўны зб. тв. У 3 т. Т. 2 / М. Багдановіч. –– Мінск, 1993.
5. Барысенка, В. В.Беларуская літаратура / В. В. Барысенка, В. У. Івашын. –– Мінск, 1964.
6. Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя: зборнік тэкстаў. –– Мінск, 1950.
7. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / Склаў Ф. Янкоўскі. –– Мінск, 1992.
8. Будагов, Р. А. Человек и его язык / Р. А. Будагов. –– М., 1974.
9. Быкаў, В. Зб. тв.: у 6 т. Т. 6 / В. Быкаў. –– Мінск, 1994.
10. Виноградов, В. В. Итоги обсуждения вопросов стилистики / В. В. Виноградов // Вопросы языкознания. –– 1955. –– № 1.
11. Виноградов, В. В. К вопросам о слове и образе / В. В. Виноградов // Вопросы литературы. –– 1960. –– № 5.
12. Виноградов, В. В. Об омонимии и смежных явлениях / В. В. Виноградов // Вопросы языкознания. –– 1960. –– № 5.
13. Виноградов, В. В. О теории поэтической речи / В. В. Виноградов // Вопросы языкознания. –– 1962. –– № 2.
14. Виноградов, В. В. О языке художественной литературы / В. В. Виноградов. –– М., 1959.
15. Виноградов, В. В. Русский язык: грамматическое учение о слове / В. В. Виноградов. –– М., 1947.
16. Виноградов, В. В. Стилистика. Теория поэтической речи. Поэтика / В. В. Виноградов. –– М., 1963.
17. Вітка, В. Майстар / В. Вітка // Пясняр мужнасці: кніга пра Глебку. –– Мінск, 1976.
18. Вучэбныя праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай, 1969.
19. Головин, Б. Н. Язык и статистика / Б. Н. Головин. –– М., 1971.
20. Голос Украïни. –– 1996. –– 9 квітня.
21. Горький, М. Собр. соч. : в 30 т. Т. 26 / М. Горький. –– М., 1953.
22. Грабчиков, С. М. Словарь языка В. И. Дунина-Марцинкевича и важнейшие особенности лексики писателя: Автореф. … канд. дис. / С. М. Грабчиков. –– Минск, 1968. мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання: Беларуская літаратура. V –– ХІІ класы. –– Мінск, 2007.
23. Гальперин, И. Р.Очерки по стилистике английского языка / И. Р. Гальперин. –– М., 1958.
24. Гілевіч, Н. Удзячнасць і абавязак / Н. Гілевіч. –– Мінск, 1982.
25. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: у 2 т. Т. 2. –– Мінск
26. Григорьев, В. П.К спорам о словаре в художественной речи / В. П. Григорьев // Слово в русской поэзии. –– М., 1975.
27. Гульман Р. І. Тэксталогія твораў Янкі Купалы / Р. І. Гульман. –– Мінск, 1971.
28. Дунін-Марцінкевіч, В. І. Зб. тв. / В. І. Дунін-Марцінкевіч. –– Мінск, 1949.
29. Дунін-Марцінкевіч, В. І. Зб. тв. / В. І. Дунін-Марцінкевіч. –– Мінск, 1958.
30. Жуков, В. П. Русская фразеология / В. П. Жуков, А. В. Жуков. –– М., 2006.
31. Жураўскі, А. І.Народна-дыялектная аснова новай беларускай літаратурнай мовы / А. І. Жураўскі // Slovanské spisované jazyku v dobé obrozeni. –– Praha. –– 1974.
32. Зарэцкі, М. Зб. тв. : у 4 т. Т. 4 / М. Зарэцкі. –– Мінск, 1992.
33. Зборнік тэкстаў для лінгвістычнага аналізу. –– Мінск: БДУ, 2005.
34. З народнага слоўніка / Рэд. А. А. Крывіцкі, Ю.Ф. Мацкевіч. –– Мінск, 1975.
35. Калинин, А. В. Лексика русского языка / А. В. Калинин. –– М., 1971.
36. Караткевіч, У.Шчыравала ў бары пчала ... / У. Караткевіч // Полымя. –– 1977. –– № 1.
37. Карский, Е. Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 3. / Е. Ф. Карский. –– Пг., 1922.
38. Карский, Е. Ф. Белорусы: язык белорусского народа, вып. 2 –– 3 / Е. Ф. Карский. –– М., 1956.
39. Кісялёў, Г. Пошукі імя / Г. Кісялёў. –– Мінск, 1978.
40. Кожинов, В. В. Слово как форма образа / В. В. Кожинов // Слово и образ. –– М., 1964.
41. Конан, У. Біблейскія вобразы і хрысціянскія матывы ў паэзіі Янкі Купалы / У. Конан // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: матэрыялы навук. канф. 3 –– 6 кастрычніка 1995 г. –– Гродна : ГрДУ, 1996.
42. Конан, У. Хрысціянская філасофія жыцця ў творчасці Якуба Коласа // У. Конан // Наша вера. –– 2007. –– № 4.
43. Крамко, І. І.Гісторыя беларускай літаратурнай мовы: у 2 т. Т. 2 / І. І. Крамко, А. К. Юрэвіч, А. І. Яновіч. –– Мінск, 1968.
44. Крапіва, К. Беларускія прыказкі / К. Крапіва // Зб. тв.: у 4 т. Т. 4. –– Мінск, 1963.
45. Крапіва, К. Зб. тв. : у 5 т. Т. 5 / К. Крапіва. –– Мінск, 1976.
46. Красней, В. П. Грані слова / В. П. Красней. –– Мінск, 1986.
47. Купала, Я. Жыве Беларусь / Я. Купала. –– Мінск, 1993.
48. Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. –– Мінск, 1961.
49. Лазарук, М. А. Станаўленне беларускай паэмы / М. А. Лазарук. –– Мінск, 1968.
50. Ларин, Б. А. История русского литературного языка и общее языкознание / Б. А. Ларин. –– М., 1977.
51. Левин, В. Д. О месте языка художественной литературы в системе стилей национального языка / В. Д. Левин // Вопросы культуры речи. Вып. 1. –– М., 1955.
52. Лепешаў, І. Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора / І. Я. Лепешаў. –– Мінск, 1981.
53. Лепешаў, І. Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора. Частка 2 / І. Я. Лепешаў. –– Гродна : ГрДУ, 2000.
54. Лепешаў, І. Першая сутычка на парозе міру / І. Лепешаў // Маладосць. –– 1999. –– № 5 –– 6.
55. Лепешаў, І. Я. Слоўнік беларускіх прыказак / І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч. –– Мінск, 2002.
56. Лінгвістычны аналіз тэксту: зб. артыкулаў / Пад рэд. Ф. Янкоўскага. –– Мінск, 1978.
57. Лінгвістычны аналіз тэксту // Зборнік вучэбных праграм для вышэйшых навучальных устаноў. –– Мінск, 2003. –– С. 22 –– 28.
58. Лінгвістычны аналіз тэксту : матэрыялы семінара. –– Мінск, 1975.
59. Літаратура і мастацтва. –– 1975. –– 21 лістап.
60. Літаратура і мастацтва. –– 1976. –– 21 крас.
61. Літаратура і мастацтва. –– 1982. –– 30 крас.
62. Лужанін, М. З ранку да вечара / М. Лужанін. –– Мінск, 1978.
63. Лыч, Л. У лабірынтах асіміляцыі / Л. Лыч // Маладосць. –– 1999. –– №4 .
64. Мажэйка, Н. С.Частотны слоўнік беларускай мовы: мастацкая проза / Н. С. Мажэйка, А. Я. Супрун. –– Мінск, 1976.
65. Майхровіч, С. К. Прыказкі і прымаўкі / С. К. Майхровіч. –– Мінск, 1976.
66. Максимов, Л. Ю. Литературный язык и язык художественной литературы / Л. Ю. Максимов // Анализ художественного текста / Под. ред. Н. М. Шанского. –– М., 1975.
67. Максимов, Л. Ю. О связи дисциплин лингвистического и литературоведческого циклов при подготовке учителя-словесника в национальном педагогическом вузе / Л. Ю. Максимов // Русск. яз. в школе. –– 1979. –– № 6.
68. Малажай, Г. М.Лінгвістычны аналіз тэксту: вучэбны дапаможнік / Г. М. Малажай. –– Мінск, 1992.
69. Мальдзіс, А. Жывая повязь вякоў / А. Мальдзіс // Полымя, –– 1980. –– № 11.
70. Маяковский, В. В.Как делать стихи? / В. В. Маяковский // Соч. : в 3 т. Т–– М., 1978.
71. Михельсон, М. И. Русская мысль и речь. Т. 1 / М. И. Михельсон. –– СПб., 1903.
72. Мушынскі, М.Беларуская тэксталогія: набыткі, праблемы / М. Мушынскі // Полымя. –– 1980. –– № 1.
73. Навуменка, І. З прастораў жыцця / І. Навуменка // Полымя. –– 1976. –– № 3.
74. Навуменка, І. Янка Купала: духоўны воблік героя / І. Навуменка. –– Мінск, 1967.
75. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Ч. 1 / М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш.. –– Мінск, 1994.
76. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Ч. 2 / М. П. Касцюк, І. М. Ігнаценка, У. І. Вышынскі і інш. –– Мінск, 1995.
77. Новиков, Л. А.Лингвистическое толкование художественного текста / Л. А. Новиков. –– М., 1979.
78. Общее языкознание / Под ред. А. Е. Супруна. –– Минск, 1983.
79. Плотнікаў, Б. А.Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў / Б. А. Плотнікаў. –– Мінск, 1999.
80. Полымя. –– 1994. –– № 11.
81. Праграма сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовай навучання: Беларуская літаратура, V –– ХІ класы. –– Мінск, 1997.
82. Праграма сярэдняй школы: Беларуская літаратура, V –– ХІ класы з беларускай мовай навучання. –– Мінск, 1994.
83. Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання: Беларуская літаратура, ІХ –– Х класы. 2005. –– Мінск, 2005.
84. Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання: Беларуская мова, беларуская літаратура, VІІІ клас. 2004. –– Мінск, 2004.
85. Рагаўцоў, В. І. Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі / В. І. Рагаўцоў. –– Магілёў: МДУ, 2002.
86. Рагаўцоў, В. І. Уводзіны ў мовазнаўства: вучэбны дапаможнік / В. І. Рагаўцоў. –– Магілёў, 2004.
87. Рувинский, И.Невыразительно, неоригинально / И. Рувинский // Лит. газета. –– 1956. –– 25 окт.
88. Русская речь. –– 1970. –– № 4.
89. Саннікаў, А. К. Сатырычныя характары беларускіх камедый / А. К. Саннікаў. –– Мінск, 1961.
90. Скобла, М.Палімпсесты Ларысы Геніюш / М. Скобла // Літаратура і мастацтва. –– 1988. –– 20 лют.
91. Слово и образ. –– М., 1964.
92. Суднік, М. Прадмова / М. Суднік // Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / Склаў Ф. Янкоўскі. –– Мінск, 1962.
93. Сцяшковіч, Т. Ф.Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці / Т. Ф. Сцяшковіч. –– Мінск, 1972.
94. Толстой, С. Л. Очерки былого / С. Л. Толстой. –– М., 1956.
95. Усікаў, Я. Класічны вадэвіль / Я. Усікаў // Полымя. –– 1976. –– № 12.
96. Хлусевіч, І. М. Варыянтнасць фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове: дыс. ... канд. філал. навук / І. М. Хлусевіч. –– Гродна : ГрДУ, 2001.
97. Холад, І. Урокі практычнай стылістыкі ў 9 класе / І. Холад // Народная асвета. –– 1975. –– № 8.
98. Черкезова, М. Некоторые вопросы анализа произведений русской литературы в национальной школе / М. Черкезова // Анализ художественного текста / Под. ред. Н. М. Шанского. –– М., 1975.
99. Шакун, Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / Л.М. Шакун. –– Мінск, 1993.
100. Шакун, Л. М.Да характарыстыкі функцыянальных стыляў беларускай літаратурнай мовы / Л. М. Шакун // Культура мовы журналіста. –– Вып. 1. –– Мінск, 1982.
101. Шакун, Л. М. Карані нашай мовы / Л. М. Шакун // Роднае слова. –– 1996. –– № 9.
102. Шакун, Л. М.Некаторыя заўвагі адносна дыялектызмаў у крыніцах адносна гісторыі беларускай літаратурнай мовы / Л. М. Шакун // Лінгвістычныя даследаванні. –– Мінск, 1971.
103. Шанский, Н. М. В мире слов / Н. М. Шанский. –– М., 1978.
104. Шанский, Н. М. Лингвистический анализ художественного текста: учебное пособие / Н. М. Шанский. –– Л., 1984.
105. Шанский, Н. М. Новая работа о языке А. С. Пушкина / Н. М. Шанский // Русск. яз. в школе. –– 1970. –– № 4.
106. Шаўцоў, С.Няшчасны выпадак, або «Выдуманыя гісторыі» сп. Капыловіча / С. Шаўцоў // Звязда. –– 1996. –– 31 студз.
107. Шмелев, Д. Н. Лексика / Д. Н. Шмелев // Слово и образ. –– М., 1964.
108. Щерба, Л. В. Избранные работы по русскому языку / Л. В. Щерба. –– М., 1957.
109. Щерба, Л. В. Спорные вопросы русской грамматики / Л. В. Щерба // Русск. яз. в школе. –– 1931. –– № 1.
110. Щербина, А. А. Сущность и искусство словесной остроты (каламбура) / А. А. Щербина. –– Киев, 1958.
111. Юрэвіч, А. К.Лінгвістычны аналіз мастацкага тэксту / А. К. Юрэвіч. –– Мінск, 1978.
112. Юрэвіч, У. Слова і вобраз / У. Юрэвіч. –– Мінск, 1961.
113. Янкоўскі, Ф. Дыялектны слоўнік. Вып. 2 / Ф. Янкоўскі. –– Мінск, 1960.
114. Янкоўскі, Ф. Дыялектны слоўнік. Вып. 3 / Ф. Янкоўскі. –– Мінск, 1970.
115. Янкоўскі, Ф. М.Аб працы Я. Коласа над мовай рамана «На ростанях» / Ф. М. Янкоўскі // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. –– 1961. –– № 1.
116. Galperin, I. R. Stylistics / I. R. Galperin. – Moscow, 1971.
ПАКАЗАЛЬНІК ПРАКАМЕНЦІРАВАНЫХ ТВОРАЎ ЦІ ЎРЫЎКАЎ З ТВОРАЎ
Ананімныя творы
Дзядзька Антон
Тарас на Парнасе (прызнаецца,
К. Вераніцын –– аўтар паэмы)
Багдановіч М.
Зімой
З песняў беларускага мужыка
Багушэвіч Ф.
Балада
Кепска будзе!
Не цурайся
Сведка
У астрозе
У судзе
Барадулін Р.
Балада Брэсцкай крэпасці
Балаты на хаду асушылі
Да беларусаў свету
Ён і яна
Загартаваны працаўнік
Здаралася
Каптан
Карысная парада
Лазня блакаднага года
Лінія перамены дат
Марнае старанне
Матылёк
Наведвайце бацькоў
На самаабслугоўванні
Нясвіж па-восеньску
Палата мінёраў
Прадчуванне вясны
Радкі на юбілей
Сельскія інтэлігенты
Смаргонская акадэмія
Спрадвеку
Сямейна-касмічны дыялог
Трыпутнік
Чакалі
Чуйна спіць наваколле
Блакіт В.
Вырай
Усмешка фартуны
Броўка П.
Кастусь Каліноўскі
Брыль Я.
Апошняя сустрэча
Галя
Дзічка
Жменя сонечных промняў
Mementomori
Сірочы хлеб
У Забалоцці днее
Быкаў В.
Аблава
Воўчая зграя
Жураўліны крык
Круглянскі мост
Пакахай мяне, салдацік
Ружовы туман
Труба
У тумане
Бядуля З.
Салавей
У шалашы
Варановіч А.
Бульба
Вольскі В.
Несцерка
Гарун А.
Датрымаў характар
Пан Шыбуневіч
Гарэцкі М.
На этапе
Усебеларускі з’езд 1917 года
У чым яго крыўда?
Ціхая плынь
Гілевіч Н.
Родныя дзеці
Сцежкі да родных магіл
Глебка П.
Мужнасць
Пасылка
Гусоўскі М.
Песня пра зубра
Далідовіч Г.
Гаспадар-камень
Дунін-Марцінкевіч В.
Ідылія
Пінская шляхта
Калюга Л.
Трахім –– штучны чалавек
Караткевіч У.
Каласы пад сярпом тваім
Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Колас Я.
Адплата
Асадзі назад
Васіль Чурыла
Дрыгва
На прасторах жыцця
На ростанях
Нёманаў дар
Новая зямля
Плытнікі
Соцкі падвёў
Сымон-музыка
Янка Купала і яго паэзія
Крапіва К.
Бабы
Біблія
Брама неўміручасці
Вараны
Вол і Авадзень
Ганарысты Парсюк
Гебельс брэша –– вецер носіць
Дзед і Баба
Дыпламаваны Баран
Едзе крытык малады
Жаба ў каляіне
Загадкі дзеда Кандрата
Калі ў краме ёсць нястача
Канец дружбы
Крапіва
Мандат
Мілы чалавек
Мой сусед
Партызаны
Праборка музе
Сава, Асёл ды Сонца
Саманадзейны конь
Хто смяецца апошнім
Чыжык
Шкірута
Што я бачыў на «Трэку»
Крушына Р.
Смутак спякотны
Сны і мары
Куляшоў А.
Камсамольскі білет
Сцяг брыгады
Хамуціус
Я хаце абавязаны прапіскаю
Купала Я.
Арлянятам
А хто там ідзе?
Бандароўна
Безназоўнае
Дзве сястры
Для Бацькаўшчыны
За ўсё
І прыйдзе
Курган
Лён
Магіла льва
На Даўгінаўскім гасцінцы
Накарміліся панскаю ласкай
На тэму крытыкі і самакрытыкі
На смерць Сцяпана Булата
Паўлінка
Песні званара
Песня мая
Пойдзем
Прымакі
Раскіданае гняздо
Спадчына
Сыны
Там
Тутэйшыя
У піліпаўку
Час!
Яшчэ прыйдзе вясна
Лобан М.
На парозе будучыні
Лужанін М.
Як Міцкевіч стаў Коласам
Лынькоў М.
Андрэй Лятун
Баян
Васількі
Векапомныя дні
Гой
Міколка-паравоз
Над Бугам
Пра смелага ваяку Мішку і яго таварышаў
Макаёнак А.
Выбачайце, калі ласка
Каб людзі не журыліся
Таблетку пад язык
Марчук Г.
Паляшук
Маўр Я.
Сям’я
Мележ І.
Завеі, снежань
Людзі на балоце
Місько П.
Мора Герадота
Мрый А.
Запіскі Самсона Самасуя
Навуменка І.
Вір
Панчанка П.
Беларуская мова
Жыццё маё
У навальніцу
Петрашкевіч А.
Напісанае застаецца
Самуйлёнак Э.
Будучыня
Паляўнічае шчасце
Сачанка Б.
Апошнія і першыя
Вялікі Лес
Дыярыуш Мацея Белановіча
Танк М.
Люцыян Таполя
Трус П.
Дзесяты падмурак
Цётка
Прысяга над крывавымі разорамі
Чарот М.
Шляхам зімнім
Чорны К.
Насцечка
Небеларуская мова ў беларускай літаратуры
Трэцяе пакаленне
Шамякін І.
Атланты і карыятыды
Ахвяры
Вазьму твой боль
Гандлярка і паэт
Трывожнае шчасце
Верш Р. Барадуліна «Чакалі»
(з дадатковымі матэрыяламі для самастойнага лінгвістычнага аналізу)
Наўрад ці кожнага чалавека з філалагічнай адукацыяй можна з поўнай падставай называць філолагам у першасным значэнні гэтага слова. У Старажытнай Грэцыі слова філалогія (phileo+logos) абазначала ‘люблю слова’. Сапраўдны філолаг — гэта той, хто любіць, цэніць, тонка адчувае слова, выраз, прыказку ва ўcix ix адценнях i сувязях з іншымі словамі, хто многа чытае i глыбока разумее прачытанае, каго хвалююць надзённыя пытанні філалогіі — i мовы, i літаратуры.
Як ужо адзначалася раней, у добрым мастацкім творы кожны эпізод, дэталь, асобны штрых, пейзажны малюнак i інш. — усё гэта неабходныя часткі адзінага цэлага. У такім творы няма i не павінна быць нічога лішняга, не звязанага з ідэйнай і мастацкай задумай пісьменніка.
Таму нельга чытаць мастацкія творы па дыяганалі, сочачы толькі за асноўнай сюжэтнай лініяй. Ix трэба чытаць пад «павелічальным шклом» уважлівасці. Пры «нефілалагачным», павярхоўным, не зусім удумлівым чытанні застаюцца незаўважанымі, незразумелымі асобныя моманты, іншы раз досыць істотныя. Гэта можна паясніць хоць бы такім прыкладам.
Пра аповесць В. Быкава «Пакахай мяне, салдацік» (1996) было апублікавана некалькі рэцэнзій. Але ў ix ахоплены не ўсе бакi гэтага шматграннага твора. Хоць дзеянне тут адбываецца ў апошні дзень вайны, аднак наўрад ці можна разглядаць гэты твор у рэчышчы ранейшай быкаўскай «лейтэнанцкай прозы». Тут гаворыцца ўжо не пра гераізм, не пра пакутнікаў вайны i не пра яе вялікае бязладдзе, а зусім пра іншае, раней, ва ўмовах цэнзуры i самацэнзуры, амаль не чапанае. У гэтым творы, як сказаў сам аўтар у гутарцы з карэспандэнтам украінскай газеты, гаворка ідзе «пра адну з першых сутычак расійскага камунізму з заходняй дэмакратыяй» [23]. Спынімся толькі на адным з многіx момантаў, невыразна асветленых у рэцэнзіях (падрабязна пра гэта можна прачытаць [54, с. 236—242]).
Шмат якія аповесці В. Быкава, у адпаведнасці з яго творчай манерай, маюць цьмяную варыянтную канцоўку. Яна заінтрыгоўвае чытача, ён — у роздуме. Прыгадаем, напрыклад, «Круглянскі мост», дзе герой аповесці, арыштаваны i пасаджаны ў яму, яшчэ спадзяецца, што яго незайздросны лёс будзе станоўча вырашаны з прыездам «справядлівага камicapa». Двухварыянтны фінал маюць i «Воўчая зграя», «Пайсці i не вярнуцца». Нечаканая i на першы погляд таямнічая канцоўка i ў аповесці «Пакахай мяне, салдацік»: сюды, да Франінай магілы, «я [лейтэнант Барэйка] павінен быў вярнуцца. Я меў цвёрды намер на тое. I — не вярнуўся ніколі». У рэцэнзіях гаворыцца, што гэты апошні сказ аповесці застаўся без якіх-небудзь каментарыяў. Аднак пры ўважлівым чытанні, супастаўленні i з’яднанні асобных мясцін твора ўсведамляеш, што тут канцоўка ўсё ж адназначная, хоць i не выказаная маленькім дадаткам-сказам, чаму «не вярнуўся». Гэты «дадатак» трагічна гучыць на адной з папярэдніх старонак аповесці, дзе гаворыцца, што «пасля вайны з твайго жыцця могуць зрабіць пекла. Калі не захочацца i жыць». Менавіта такі лёс, безумоўна, напаткаў i Барэйку.
У эсэ В. Быкава «Вайна i перамога» чытаем: «Упаўнаважаныя «смерша» валодалі магутнай нябачнай сілай, ад ix прыхільнасці залежалі лёс i службовая кар’ера камандзіраў». З гэтай «магутнай нябачнай сілай» адзінаццаць разоў сустракаемся на старонках аповесці. Знешне нібыта прыцягальныя, «лагодны», «усмешысты» маёр i «вялікі аматар спеваў», «заўсёды жвавы капітан» пагрозліва навісаюць над yciмi i ўciм. Яны «ўсё нешта шчыруюць, уведваюць, мабыць, нешта камусь рыхтуюць». I лейтэнант Барэйка ў полі ix зроку.
У свой час ён трапіў у «харкаўскае акружэнне» i хоць выйшаў адтуль не адзін, а з групай, але заведзеная на яго «справа» наўрад ці здадзена ў apxiў. Яшчэ адна «пляма»: Барэйкавы бацькі пражывалі на акупаванай тэрыторыі, партызанілі, а пасля недзе прапалі пад Ушачай. Да таго ж асабісту ўжо вядома, што лейтэнант «знюхаўся з зямлячкай» i некалькі гадзін прабыў у доме таго самага прафесара Шарфа, якога нядаўна дапытвалі «смершаўцы». Пакуль iшла вайна, лейтэнант патрэбны быў як яшчэ адна «баявая адзінка», а цяпер, калі для «гэтых нястомных барацьбітоў са шпіёнамі» наступіла зорная гадзіна, яго можна i трэба пакараць, ізаляваць i доўга-доўга перавыхоўваць на вялікіх будоўлях камунізму. А тут яшчэ, нi ў кога не пытаючыся, лейтэнант пакінуў полк i паўдня прабыў «у самавольнай адлучцы». Чужое ж каханне асабістам грош цана. I над галавой Барэйкі неадступна згусціліся хмары. Таму пра яшчэ адзін жахлівы фінал у аповесці хоць i не гаворыцца, але ён відавочны i непазбежны ва ўмовах таталітарызму.
А цяпер звернемся да верша Р. Барадуліна «Чакалі». У iм усяго тры страфы, але яны вельмі ж ёмістыя. Тут у мастацкіх вобразах змяшчаецца багацейшая інфармацыя пра драматычны лёс Янкі Купалы пры сталінскім таталітарным рэжыме:
Харон глядзеў
туманна з-пад рукі:
Каго ў Ляўкі,
Каго на Салаўкі...
Душаловы чакалі,
Kалі заляціць
Птах,
Якога засватала неба.
I палын саладзіць,
I руку залаціць
Служкі д’яблавы ўмеюць
Што трэба.
Як Тарасу,
Нашэптваў Дняпро: не пішы...
Kпілa з келіхаў
Поўня, як кварта...
Краты промняў на шыбінах,
Ноч на душы.
Дрэвы й цені —
Падвойная варта.
I сціскаліся марна
Радкоў кулакі.
I баялася восені лета.
Палявалі ваўкі...
Балявалі Ляўкі —
Залачоная клетка Паэта...
Верш прапануецца для самастойнага каменціравання.
Спачатку трэба не спяшаючыся, удумліва прачытаць верш, пасля — змешчаныя на наступных старонках празаічныя ўрыўкі з розных крыніц, а затым, паўторна чытаючы верш, рабіць сінхроннае гэтаму чытанню лінгвістычнае каменціраванне.
Амаль кожны радок гэтага твора патрабуе лінгвістычнага аналізу ў цеснай сувязі з літаратуразнаўчым. Трэба растлумачыць сэнс разгорнутых метафар: «заляціць птах, якога засватала неба», «палын саладзіць», «баялася восені лета», «палявалі ваўкі», «залачоная клетка».
Фразеалагізм залаціць руку мае два слоўнікавыя значэнні: ‘даваць грошы за варажбу’ i ‘даваць хабар’. Якое сэнсавае прырашчэнне атрымаў гэты выраз у вершы «Чакалі»?
Харон — паводле грэчаскай міфалогіі, перавозчык, які на чоўне перапраўляў праз рэкі падземнага царства душы нябожчыкаў i браў за гэта плату (дробную манету, укладзеную памерламу у рот). Якое іншае значэнне наслоілася ў вершы «Чакалі» на слова Харон?
Што абазначае аўтарскі неалагізм душаловы? Па аналогіі з якім словам ён створаны i як кантактуе з суседнімі радкамі пра «птаха» i са словам Харон?
«Кпіла з келіхаў поўня, як кварта», «балявалі Ляўкі». Што маецца на ўвазе?
Чаму ў словазлучэнні «залачоная клетка Паэта» апошняе слова пададзена з вялікай літары?
Як працуюць на адзінства вобраза «залачонай клеткі» радкі «Краты промняў на шыбінах. Ноч на душы. Дрэвы й цені — падвойная варта»?
«I сціскаліся марна радкоў кулакі». Асацыяцыю з якім фразеалагізмам выклікаюць гэтыя словы?
«Як Тарасу, нашэптваў Дняпро: не пішы...» Пра што ідзе гаворка?
У якіх радках ёсць гукапіс і ўнутраная рыфма?
Чаму першыя радкі верша, змешчаныя справа — з водступам, напісаны пяцістопным ямбам, а ўсе астатнія — чатырохстопным анапестам?
У вершы 71 слова (разам з загаловачным). Паўтараюцца службовыя словы: i (4), на (3), як (2). 3 паўназначных слоў паўтораны чакалі (у загалоўку i ў тэксце), каго («Каго ў Ляўкі, каго на Салаўкі») — як прыём сінтаксічнага паралелізму, а таксама Ляўкі. Які сэнс укладваецца ў слова Ляўкі ў радках «Каго ў Ляўкі, каго на Салаўкі»? А ў радку «Балявалі Ляўкі»? Якую выснову можна зрабіць пры разглядзе гэтага верша з боку частотнасці слоў i багацця маўлення? Дарэчы, яшчэ да верша «Чакалі» Р. Барадулін у вершаванай навеле «Як я быў агітатарам» (1989) пicaў, што ранейшая хадзячая руская прыпеўка «Соловки, вы, Соловки, дальняя дорога, сердце ноет от тоски, на сердце тревога» выклікала ў яго, школьніка-камсамольца, такую рэакцыю: «А ў рыфму caмi просяцца радкі: каго ў Ляўкі, каго на Салаўкі». Тут яшчэ юнак наўрад ці атаясамліваў Салаўкі з «бізуном» — турмой або знішчэннем, а Ляўкі — з «пернікам» — подкупам i запалохваннем.
Ляўкі — вёска ў Аршанскім раёне, недалёка ад старажытнага гарадка Копысь. За паўкіламетра ад вёскі на левым беразе Дняпра, між чатырох высачэзных соснаў, была дача Я.Купалы — аднапавярховы драўляны дом з дзвюма надбудаванымі верандамі, адкрытай i закрытай. У закрытай верандзе паэт сустракаўся са шматлікімі гасцямі, што прыязджалі з Мінска, Кіева, Масквы i іншыx гарадоў. Побач з дачай быў домік шафёра, гараж, гаспадарчыя пабудовы.
Глыбей зразумець верш «Чакалі» дапамогуць змешчаныя далей урыўкі з розных крыніц.
1. З apxiўнaгa дакумента з грыфам «Совершенно секретно», падпісанага намеснікам начальніка следчага аддзела УДБ НКУС БССР: «У 1930 г. Купала быў выкліканы ў б. ПП ГПУ у Мінску i ўласнаручна 15.X.1930 г. напісаў паказанне, у якім свой удзел у контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі i контррэвалюцыйную работу катэгарычна адмаўляў. Пасля гэтага, з-за боязі быць выкрытым, у сябе на кватэры 20.XI.1930 г. зpaбiў спробу самагубства, у выніку нажом нанёс сабе рану ў жывот, напісаў перад гэтым перадсмяротны ліст на імя б. Старшынi ЦВК БССР Чарвякова... Пасля гэтага «самазабойчага» ранення, праляжаўшы некалькі дзён у бальніцы, Купала прыйшоў у зусім здаровы стан, i ў сувязі з тым, што буржуазны друк Польшчы падняў лямант пра яго самагубства, яму было прапанавана напісаць адказ фашысцкім паклёпнікам аб тым, што ён жывы i ніколі самагубствам не канчаў, што ім i было зроблена» (Крыніца. 1994. №8. С. 111).
2. 3 «перадсмяротнага» ліста Я. Купалы ад 20 лістапада 1930 г. А. Чарвякову: «Таварыш старшыня! Яшчэ раз, перад смерцю, заяўляю, што я ў ніякай контррэвалюцыйнай арганізацыі не быў i не збіраўся быць... Быў толькі паэтам, які думаў аб шчасці Беларусі... Уміраю, прымаючы тое, што лепей смерць фізічная, чым незаслужаная смерць палітычная. Відаць, такая доля паэтаў. Павесіўся Ясенін, застрэліўся Маякоўскі, ну i мне туды з iмi дарога...» (Купала Я. Жыве Беларусь. — Мінск, 1993. — С. 432—433).
3. Пасля згаданых падзей 1930 года не толькі айчынныя літаратуразнаўцы лічаць, што «Купала быў ужо канчаткова зломлены», але i некаторыя беларускія эмігранты выказвалі думку, што датай духоўнай смерці паэта трэба лічыць восень 1930 года (Полымя. 1999. №1. С. 197).
4. На нашым полi, полі калгасным,
Дзянькі праходзяць весела, ясна...
Болей не знаем сох на загонах, —
Трактар нам цягне плугі, бароны.
Так пісаў Купала ў 33-м.
Справа [арыштаванага] Кузьмы Чорнага, ліст 46 (26 кастрычніка 1938 г.): «Разгром нацдэмаў да гэтага часу Купалам перажываецца як «разгром беларускага народа», як «вечная несправядлівасць».
Так Купала ў 33-м думаў. I раней. I ў 38-м.
«Гэта я сам шмат разоў чуў ад жонкі Купалы, якая з’яўляецца дакладным рупарам самога Купалы...»
Дзякуй Кузьме Чорнаму — ён здолеў гэткім чынам нас узброіць Праўдай пра Купалу (Полымя. 1994. №10. С. 161).
5. 3 сакрэтнага дакумента НКУС БССР: «Купала выкрываецца паказаннямі 41 выяўленага намі ўдзельніка антысавецкага падполля ў Беларусі як актыўны нацфашыст i польскі шпіён. У выніку праведзенага разгрому антысавецкага падполля ў Беларусі, Купала i іншыя значныя беларускія пісьменнікі, што засталіся на волі, знешне нібыта змянілі сваё аблічча i нaкipyнак сваёй літаратурнай дзейнасці дастасавалі да духу сучаснасці, але агентурныя матэрыялы, якія паступілі да нас апошнім часам, сведчаць аб тым, што яны не толькі не спынілі сваёй антысавецкай дзейнасці, а яшчэ глыбей пайшлі ў падполле i вакол ix групуюцца ўсе нацдэмаўскія кадры, што засталіся на волі (Полымя. 1994. №10. С. 176).
6. За турэмнымі кратамі i ў далёкім Калымскім краі знікалі адзін за адным амаль усе сябры-заўсёднікі Купалавага дому. А ён, народны паэт, адчуваў усёй істотай ледзяны холад падрыхтаваных для яго кайданоў. На што толькі не даводзілася яму згаджацца, каб выжыць (Полымя. 1998. №12. С. 137).
7. У кнізе Л. Маракова «Валеры Маракоў: Лёс, хроніка, кантэкст» (Мінск, 1999) змешчана «мноства раней недаступных дакументаў — ордэраў на арышт, анкет, пратаколаў жахлівых допытаў i крывавых прысудаў больш за 200 рэпрэсаваных, а потым рэабілітаваных таленавітых беларускіх пісьменнікаў i інтэлектуалаў: «Дураков мы не берем...» (Народная воля. 1999. 16 ліп.).
8. У канцы трыццатых гадоў з ycix беларускіх пісьменнікаў, што актыўна выяўлялі сябе ў 20-я — першай палавіне 30-х гадоў (а гэта некалькі сот чалавек), на волі заставаліся ўсяго чатырнаццаць творцаў (Полымя. 1992. №7. С. 203).
9. У час, калі... усе беларускія культурныя дзеячы — навукоўцы, пісьменнікі, акцёры — былі за кратамі, Купала з Коласам не толькі засталіся на волі, але яшчэ i атрымліваюць дзяржаўныя ўзнагароды, персанальныя аўтамабілі, дачы... Усё гэта былі добра прадуманыя i адрэжысаваныя акты дыскрэдытацыі i маральнага, псіхалагічнага тэрору ў адносінах да вялікіх песняроў (Полымя. 1999. №1. С. 205).
10. У сярэдзіне i другой палове 30-х гадоў на Янку Купалу абрынула цэлая лавіна ўзнагарод, прывілеяў, матэрыяльных даброт, што значна аддаліла яго ад рэальных народных клопатаў. Урад БССР падараваў паэту машыну, дачу ў Ляўках, ён стаў членам ЦВК БССР, дэпутатам Мінскага гарадскога, а пасля — i Вярхоўнага Савета БССР, членам праўлення СП БССР i СП СССР, удзельнічаў у рабоце з’ездаў Саветаў БССР i СССР, у шыкоўных прапагандысцкіх ваяжах (на Днепрагэс, Беламорска-Балтыйскі канал)... Палітыка «бізуна і перніка» прымянялася тады спаўна (Полымя. 1992. №7. С. 203).
11. Падпісаў у 1935 годзе Галадзед урадавую пастанову «ўзнагародзіць народнага паэта рэспублікі т. Янку Купалу легкавым аўтамабілем» (за «каштоўнасць яго апошніх твораў, у прыватнасці паэмы «Над ракой Арэсай») i ў тым самым годзе — пастанову «Аб прыняцці на ўтрыманне за кошт дзяржавы дома i аўтамашыны i аб пабудове дачы для народнага паэта Янкі Купалы», — паспрабуй адмовіцца... (Крыніца. 1994. №8. С. 103).
12. У Ляўках была Купалава дача. Тут ён сустракаўся з калгаснікамі — пчалярамі, пастухамі, брыгадзірамi. Хадзіў да ix у госці i запрашаў да сябе. Тут наведвалі яго сябры з Масквы i Мінска. З салькі дачы не раз ён любаваўся ўсходам сонца разам са сваім другам Якубам Коласам... Слова «Ляўкі» можна прачытаць пад многімі творамі Янкі Купалы. Асабліва вялікі плён паэзіі Янкі Купалы прынесла ляўкоўскае лета 1935 года. Яно вядома ў гісторыі беларускай літаратуры не менш за пушкінскую «Болдзінскую восень». Улетку 1935 года Янка Купала напіcaў у Ляўках такія свае вершы, як «Алеся», «Вечарынка», «Госці», «Дарогі», «Лён», «Старыя акопы» i інш. Яны з’явіліся новай вяршыняй у творчасці самога Янкі Купалы i былі выдатнай падзеяй для беларускай літаратуры (Беларуская літаратура: Падручнік для 9 класа. — Мінск, 1997. — С. 35).
13. Ляўкоўскі цыкл прынцыпова важны для творчасці Купалы i ўсёй беларускай літаратуры, далейшы кірунак якой ён у пэўнай меры вызначыў (Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мінск, 1986. — С. 367).
14. Купалу чакала беднасць мастацкай палітры i амплуа юбілейнага паэта... Яго ўтаймаваны i неўтаймоўны дух, хутчэй за ўсё, перажываў магутныя ўнутраныя зpyxi. Вымушаны быў стрымліваць свае парывы, шукаць суладнасці там, дзе яе недарэчна было знайсці... Трагедыя Купалы 30-х гадоў — гэта трагедыя пазбаўленага магчымасці выказацца прарока, які, унутрана застаючыся прарокам, павінен быў выконваць ролю блазна (Багдановіч І. Э. Янка Купала i рамантызм. — Мінск, 1989. — С. 212).
15. [У 30-я гады i пазнейшыя часы] у Беларусі амаль беспраблемна сапхнулі нацыянальную культуру на абочыну грамадскае анахранічнасці, а яе творчыя асяроддзі часткова зніштожаны фізічна, каб паказную рэшту ўтрымліваць у якасці своеасаблівага i відовішчнага акварыума, рыхтуючы паступова татальную музеефікацыю ўсяму беларускаму... Купала заціх на ўсе трыццатыя гады. Смяротна стомлены, ён час-часом пicaў макулатурныя творы, прамаўляў не сваім голасам, запіваў i дзеравянеў. Напэўна, згас як паэт, але не выстыў у iм прарок. I пра гэта ведалі, дзе трэба [у «органах»] (Яновіч Сакрат. Янка Купала i спроба адраджэння беларускасці // Міжнародныя Купалаўскія чытанні. — Гродна, 1999. — С. 52).
16. [Тэма крыўды] раптоўна знікла. I разам з яе знікненнем рэзка зніжаецца мастацкі ўзровень купалаўскай паэзіі... Янка Купала быў змушаны аддаваць даніну ўслаўлення новаму ладу. У другой палове 30-х гадоў, асабліва ў вершах гэтак званага «Ляўкоўскага цыкла», ідэалізацыя i прыхарошванне савецкай рэчаіснасці займае ў творчасці паэта асноўнае месца... Таталітарная сістэма не магла пакінуць паэта ў спакоі. Яна змушала плаціць ёй даніну хаця б двума-трыма вершамі на год (Полымя. 1999. №1. С. 187, 200, 192).
17. Нядаўна выйшаў пяты том Поўнага збору твораў Янкі Купалы. У ім — вершы 1930—1942 гг. Тут і вершаў тых усяго 116 за 13 гадоў творчасці (у 1930 г. — тры, у 1933 — адзін, у 1936 — шэсць...). Супастаўляеш гэты том з ранейшымі і бачыш Купалавы песні з турмы. Тут Сталін паўтараецца 60 разоў, Варашылаў — 19, Чырвоная Армія — 17. Купала, як і іншыя з ацалелых пасля фільтрацыі, мусіў стаяць з дзяжурнай одай ля чырвоных дат календара, а то і задаваў тон. Першамай і Кастрычнік ужываюцца дзесяткі разоў (ЛіМ. 1999. 31 снеж).
18. В. Адамчык у «Чорным адбітку на белай сцяне» піша, як зайшоў у мінскую кнігарню: «І раптам паўстаў з мёртвых наш Купала... А можа, лепш было б яго бачыць, чым чытаць яго вершы чалавечага ўпадку — асабліва аб Сталіне-сейбіту?.. Таму, зняўшы з паліцы кнігарні, толькі пагартаў купалаўскі пяты том жаўтлява-рабаваты, як сталінскі пабіты воспаю твар (О страшнае супадзенне!), танкаваты том і ... не выкупіў».
19. Купалава самазабойства i Купалава забойства ўладай не раптоўна пачаліся i не раптам завяршыліся, i справа тут не толькі ў хваласпевах Сталіну альбо ў нянавісці да Сталіна, як гэта выстаўляюць сёння некаторыя даследчыкі, i не ў праблеме «выжывання любым «коштам».
Ён не быў прарокам. Ён не быў святым. Ён быў паэтам — геніяльным i ўжо зламаным. Канчатковы «злом» адбыўся ў 1935 годзе. Больш — ранейшага Купалы не было. Было — падзенне(Крыніца. 1994. №10. С. 106).
20. Сачылі за Купалам не толькі спецыяльна прыстаўленыя да яго штатныя супрацоўнікі НКВД, але змушаны былі даносіць на паэта нават свае, блізкія паводле духу калегі пісьменнікi. [Сачыў i ўласны шафёр, якога Я. Купала прагнаў са службы толькі на пачатку 1942 г.] Прозвішча [гэтага] прыдзеленага Янку Купалу асабістага шафёра Яртыміка, мусіць, зусім невыпадкова сустракаецца ў пераліку тых вадзіцеляў-супрацоўнікаў НКВД, што вазілі зняволеных з Мінскай турмы на расстрэл у Курапаты (Полымя. 1999. №1. С. 199).
21. Даверліва распавядаў Броўка, як падчас агрэсіі, якую пазней па-савецку сарамліва назвалі канфліктам на фінскай мяжы, Янка Купала хваліў Фінляндыю, фінскі народ, як абураўся ганебнай вайной. Значыць, давяраў Пятруську (так пад добры настрой называў маладога сябра), бо за такія размовы абодва маглі апынуцца далёка на поўначы. Праўда, я не спытаўся пра лесніка Шыманоўскага, які быў у купалаўскіх Ляўках, а ў вайну сустрэў Броўка гэтага яўна «мастацтвазнаўцу у цывільным» у Маскве (Р. Барадулін. Зямляк).
22. 3 ліста сталінскага стаўленіка ў Мінску Першага сакратара ЦК КП(б) Беларусі П. К. Панамарэнкі «бацьку» Сталіну: «...маюцца шматлікія паказанні выкрытых i арыштаваных ворагаў, якія абвінавачваюць ix [Купалу i Коласа] аж да сувязей з польскай дэфензівай. У дачыненні да Янкі Купалы ёсць 41 паказанне... Янка Купала нядаўна сказаў: «Усе нашы карты біты, лепшыя людзі вынішчаны, трэба самому рабіць харакіры». (Ён ужо спрабаваў аднойчы пакончыць з сабой.) У другі раз ён пачаў скардзіцца (у сваім асяроддзі) на нястрымную тугу, на тое, што ніякай Беларусі ён не бачыць вакол сябе, што ён хутка памрэ з такім жа смуткам аб Беларусі, з якім пачынаў сваё жыццё ў маладосці... Сярод ix пануе разгубленасць i азлабленне. Пачалі дзіка піць — заліваць віном смутак аб «вольнай Беларусі»... Янка Купала гаворыць, што тое, што ён пicaў пры Савецкай уладзе, не творчасць, а дрындушкі[1]. Яны гавораць, што цяпер літаратура зведзена да ролі прыдатка, растлумачальнага ці ўсхваляльнага, што гэта не творчасць, а ілюстрацыя. У літаратуры нельга нічога ставіць або вырашаць, бо партыя ўсё ўжо вырашыла на шмат гадоў наперад, план складзены i ілюструй тое, што прайшло (ЛіM. 1993. 15 кастр.).
23. У тым самым лісце (ад 21 лістапада 1938 г.) П. К. Панамарэнка просіць рады ў Сталіна: «Ix [Я.Купалу i Я.Коласа] трэба або арыштаваць, або, улічваючы абставіны, прыняць, пагаварыць шчыра, паказаць, што нам вядомыя ўсе ix «памылкі», калі гэта дапушчальна так назваць, сказаць, што яны могуць выкупіць сваю віну перад Савецкай уладай, заклікаць ix да сумленнай працы, паглядзець, як яны будуць рэагаваць, i калі ў якойсьці меры пойдуць на гэта, то скарыстаць гэта ў мэтах разлажэння групы, адрыву найбольш сумленнага i ліквідацыі рэшткаў нацдэмаўшчыны» (ЛіМ. 1993. 15 кастр.).
24. 28 чэрвеня 1942 года Янкі Купалы не стала. I ўжо на наступны дзень старшыні Дзяржаўнага камітэта абароны, наркому абароны, Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму Сталіну быў адасланы наступны, мяркуючы паводле ступені сакрэтнасці i колькасці далучаных да таямніцы асоб, дзяржаўнай важнасці дакумент: «...Спецпаведамленне. 28 чэрвеня ў 22 гадзіны 30 мінут у гасцініцы «Масква» ўпаў у лесвічную клетку i разбіўся насмерць паэт Беларусі Луцкевіч [так у тэксце] Іван Дамінікавіч, 1882 года нараджэння, літаратурны псеўданім Янка Купала... Здарэнню папярэднічалі наступныя акалічнасці...»
На фоне гэтага спецпаведамлення гаварыць пра загадку Купалавай смерці неяк не выпадае, як, дарэчы, i задаваць рытарычныя пытанні наконт таго, хто быў забойцам. Xiбa мае хоць нейкае icтотнae значэнне, хто быў, кажучы сучаснай мовай, кілерам, калі дакладна вядома, хто спланаваў i замовіў злачынства?! (Полымя. 1999. №1. С. 216 —217.)
25. У гады, калі толькі пачыналася наша ненапісаная кніга ўспамінаў, Л. П. Александроўская была старшынёй Беларускага тэатральнага аб’яднання... Аднойчы з Уладзімірам Іскрыкам мы ў прысутнасці Ларысы Пампееўны завялі спрэчку (якраз у дачыненні да Купалы) пра аднаго літаратара ... ну, назавём яго В.Б.Г. Гэта першыя літары нават не прозвішча, а мянушкі чалавека, пра якога Александроўская, перапыняючы маю з Іскрыкам спрэчку, раптам сказала: «Ён Купалу і забіў...».
Ашаломлены, я вырашыў, што гэты самы В.Б.Г.браўу знішчэнні Купалы непасрэдны, фізічны ўдзел — і стаў угаворваць Ларысу Пампееўну, каб яна засведчыла ягонае імя на паперы. Ну, калі мы ўжо пішам кнігу ўспамінаў... Быў пачатак сямідзесятых — і жанчына сталінскіх часоў паглядзела на мяне, як пазіраюць звычайна на тых, пра каго кажуць: дурны, як сабака да году. Праз паўзу, нібы шкадуючы пра тое, што слова — не верабей, дагаварыла: «Ён напісаў данос, праз які Купалы не стала...».
... Аркадзь Куляшоў быў перакананы, што Купалу забілі. Месца ў гатэлі «Масква» паказваў: «Вось тут з ім і расправіліся».
П. Глебка, хоць і асцярожна, але сцвярджаў тое ж.
Пімен Панчанка запісаў у дзённіку: «Забілі Купалу — заб’юць і мяне». (У. Някляеў. Шлях).
26. Сваёй ахвярнай пагібеллю ён нязмерна ўзвысіўся ў часе i стаў недасяжны. Цяпер мы ведаем: ён не прыняў зло. Ён не мог адолець яго, але не мог i скарыцца яму. Можа, сапраўды лепей было памерці — ці самахоць, ці ад спрактыкаванай pyкi спецыялістаў. Каб не множыць бальшавіцкае зло, не спяваць акафісты злачыннаму рэжыму, якi тады схапіўся ў смяротнай бойцы з другім не меней злачынным рэжымам. Падобна, Купала зpaбiў свой выбар — самы жахлівы, але з часоў Icyca Хрыста i самы чалавечны выбар.
Будзем жа верныя ягонае светлае памяці. Возьмем да сэрца яго пранікнёныя словы пра бeлapycкi шлях i лёс Беларусі. У ягонае творчасці — ягоныя запаветы. Песні з волі, але не песні з турмы. Тыя, хто з турмы, — не песні... (Быкаў В. З цемры — да святла // 3б. тв.: У 6 т. Т.6. — Мінск, 1994. — С. 520-521).
[1] Параўн. у Купалавай «Паўлінцы», дзе Альжбета кажа: «Заместа кніжак ды набажэнства — чытаюць нейкія дрындушкі». Г.Колас у артыкуле «Лёс Купалы — міфы i рэальнасць» (Полымя. 1994. №4. С. 191) прыводзіць прыклад Купалавай «сапраўды дрындушкі»: «Слава нашаму Яжову, з Ленінграда родам, што расправіўся, як следна, з дыверсанцкім збродам». А такіх «дрындушак» ёсць нямала, напрыклад: «Слава сокалу, што родам з-пад каўказскіх скалаў, што з Крамля праменні сее з юнацкім запалам», «Я — калгасніца маладая, жыву весела, ані дбаю. Мае дзетачкі позна-рана i накормлены, i прыбраны», «Будуць рады татка, мама, калі падрасту я, i за Сталіна таксама я прагаласую», «Мала ix павесіць на сухой асіне, бо нават acінa ад сябе адкіне». У апошняй «дрындушцы» гаворка ідзе, не давядзі божа, не пра Сталіна i яго хеўру, а пра Пятакова, Радэка, Троцкага i іншых з так званай «банды трацкістаў-дыверсантаў».