§ 76. СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ПРЫМЕТНІКАЎ
Большасць прыметнікаў у лацінскай мове маюць тры ступені параўнання (gradus comparatiōnis):
|
gradus positīvus |
- звычайная ступень |
|
gradus comparatīvus |
- вышэйшая ступень |
|
gradus superlatīvus |
- найвышэйшая ступень |
Graduscomparatīvusуказвае на наяўнасць у аднаго з прадметаў, якія параўноўваюцца, большай ступені прыкметы, чым у другога.
Gradussuperlatīvus паказвае, што сярод аднародных прадметаў той, аб якім ідзе гаворка, у найбольшай ступені вылучаецца нейкай прыкметай.
Graduscomparatīvus
Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў утвараецца шляхам далучэння да асновы суфікса -ior для мужчынскага і жаночага родаў, -ius для ніякага роду. У Gen. sing. усіх родаў канчатак -iōris.
|
altus, a, um |
alt-ior |
alt-ius |
|
высокі, ая, ае |
вышэйшы, ая |
вышэйшае |
|
pulcher, chra, chrum |
pulchr-ior |
pulchr-ius |
|
прыгожы, ая, ае |
прыгажэйшы, ая |
прыгажэйшае |
|
liber, era, erum |
liber-ior |
liber-ius |
|
вольны, ая, ае |
вальнейшы, ая |
вальнейшае |
|
acer, acris, acre |
acr-ior |
acr-ius |
|
востры, ая, ае |
вастрэйшы, ая |
вастрэйшае |
|
sapiens, entis |
sapient-ior |
sapient-ius |
|
мудры, ая, ае |
мудрэйшы, ая |
мудрэйшае |
Прыметнікі ў вышэйшай ступені скланяюцца, як назоўнікі ІІІ скланення зычнага тыпу: Abl. sing. -e, Gen. plur. -um, Nom. i Acc. plur. (n) -ă.
|
|
s i n g u l ā r i s |
p l u r ā l i s |
||
|
|
m, f |
n |
m, f |
n |
|
Nom., Voc. |
altior |
altius |
altiōr-es |
altiōr-ă |
|
Gen. |
altiōr-is |
altiōr-um |
||
|
Dat. |
altiōr-i |
altior-ĭbus |
||
|
Acc. |
altiōr-em |
altius |
altiōr-es |
altiōr-ă |
|
Abl. |
altiōr-e |
altior-ĭbus |
||
Gradus superlatīvus
Найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў утвараецца шляхам далучэння да асновы суфікса -issim- і родавых канчаткаў -us, -a, -um. Напрыклад:
|
alt-issim-us, a, um |
- найвышэйшы, ая, ае |
|
sapient-issim-us, a, um |
- наймудрэйшы, ая, ае |
Прыметнікі на -er утвараюць gradus superlativus шляхам далучэння да формы мужчынскага роду суфікса -rim- і канчаткаў -us, -a, -um. Напрыклад:
|
pulcher-rim-us, a, um |
- найпрыгажэйшы, ая, ае |
|
acer-rim-us, a, um |
- найвастрэйшы, ая, ае |
|
liber-rim-us, a, um |
- найвальнейшы, ая, ае |
Шэсць прыметнікаў на -ilis утвараюць найвышэйшую ступень пры дапамозе суфікса -lim- і родавых канчаткаў -us, -a, -um. Напрыклад:
|
facilis, e |
facil-lim-us, a, um |
|
лёгкі, ая, ае |
найлягчэйшы, ая, ае |
|
difficilis, e |
difficil-lim-us, a, um |
|
цяжкі, ая, ае |
найцяжэйшы, ая, ае |
|
similis, e |
simil-lim-us, a, um |
|
падобны, ая, ае |
найпадобнейшы, ая, ае |
|
dissimilis, e |
dissimil-lim-us, a, um |
|
непадобны, ая, ае |
найнепадобнейшы, ая, ае |
|
gracilis, e |
gracil-lim-us, a, um |
|
зграбны, ая, ае |
найзграбнейшы, ая, ае |
|
humilis, e |
humil-lim-us, a, um |
|
нізкі, ая, ае |
найніжэйшы, ая, ае |
Але: nobilis, e (вядомы, ая, ае) - nobil-issim-us, a, um (найвядомейшы, ая, ае).
Прыметнікі ў найвышэйшай ступені параўнання скланяюцца па І-ІІ скланенні назоўнікаў.