§ 40. DECLINATIO III (TERTIA)
(ТРЭЦЯЕ СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ)
(аснова на зычны або ĭ)
III скланенне назоўнікаў у лацінскай мове найбольшае па лексічным складе і найбольш складанае па марфалагічных адзнаках.
Да III скланення адносяцца назоўнікі ўсіх трох родаў з рознымі канчаткамі ў Nom. sing., якія ў Gen. sing. маюць канчатак -is.
Назоўнікі III скланення дзеляцца на роўнаскладовыя (parisyllaba) і няроўнаскладовыя (imparisyllaba). Роўнаскладовыя назоўнікі маюць аднолькавую колькасць складоў у Nom. i Gen. sing., а няроўнаскладовыя ў Gen. sing. маюць, як правіла, на адзін склад больш, чым у Nom. sing., напрыклад: ci-vis, ci-vis - грамадзянін, te-stis, te-stis - сведка; ho-mo, ho-mĭ-nis - чалавек, tem-pus, tem-pŏ-ris - час. Прычым трэба помніць, што ў слоўнікавых формах роўнаскладовых назоўнікаў пасля Nom. sing. запісваецца толькі канчатак Gen. sing. -is, а ў няроўнаскладовых - яшчэ некалькі літар асновы. Так як у Nom. sing. аснова назоўніка часта ў вельмі змененым выглядзе, каб прачытаць Gen. sing. поўнасцю, трэба ведаць, што скарочаны запіс роднага склону пачынаецца з апошняй галоснай назоўнага склону. Пры гэтым ёсць два варыянты: галосная можа захоўвацца або якасна змяняцца. Напрыклад:
sermo, ōnis (sermōnis) m |
- размова |
orator, ōris (oratōris) m |
- аратар, прамоўца |
virgo, ĭnis (virgĭnis) f |
- дзяўчына |
flumen, ĭnis (flumĭnis) n |
- рака |
testis, is (testis) m, f |
- сведка |
nubes, is (nubis) f |
- хмара, воблака |
Склонавыя канчаткі назоўнікаў III скланення[1]
sing. |
|
m, f |
n |
plur. |
m, f |
n |
|
Nom. |
р о з н ы я |
|
-ēs |
- ă (-iă) |
|
|
Gen. |
-is |
|
-um (-ium) |
||
|
Dat. |
-ī |
|
-ĭbus |
||
|
Acc. |
-em |
=Nom. |
|
-ēs |
-ă (-iă) |
|
Abl. |
-ĕ (-ī) |
|
-ĭbus |
||
|
Voc. |
=Nom. |
|
=Nom. |
s i n g u l ā r i s
|
m |
f |
n |
Nom. |
orator |
virgo |
flumen |
Gen. |
oratōr-is |
virgĭn-is |
flumĭn-is |
Dat. |
oratōr-i |
virgĭn-i |
flumĭn-i |
Acc. |
oratōr-em |
virgĭn-em |
flumen |
Abl. |
oratōr-e |
virgĭn-e |
flumĭn-e |
p l u r ā l i s
Nom. |
oratōr-es |
virgĭn-es |
flumĭn-a |
Gen. |
oratōr-um |
virgĭn-um |
flumĭn-um |
Dat. |
orator-ĭbus |
virgin-ĭbus |
flumin-ĭbus |
Acc. |
oratōr-es |
virgĭn-es |
flumĭn-a |
Abl. |
orator-ĭbus |
virgin-ĭbus |
flumin-ĭbus |