§ 28. PRONOMINA PERSONALIA (АСАБОВЫЯ ЗАЙМЕННІКІ)
У лацінскай мове асабовыя займеннікі ёсць для 1-ай і 2-ой асобаў адзіночнага і множнага лікаў:
|
ego |
- я |
nos |
- мы |
|
tu |
- ты |
vos |
- вы |
У якасці асабовага займенніка для 3-яй асобы ўжываюцца некаторыя ўказальныя займеннікі: часцей is, ea, id - гэты, гэта, гэта (ён, яна, яно).
|
|
s i n g u l ā r i s |
p l u r ā l i s |
||
|
Nom. |
ěgŏ |
tū |
nōs |
vōs |
|
Gen. |
meī |
tuī |
nostrī nostrŭm |
vestrī vestrŭm |
|
Dat |
mĭhi |
tĭbi |
nobīs |
vobīs |
|
Acc. |
mē |
tē |
nōs |
vōs |
|
Abl. |
mē |
tē |
nobīs |
vobīs |
Заўвага. У Gen. plur. асабовыя займеннікі маюць паралельныя формы: nostri -нас, vestri - вас, а таксама nostrum, vestrum (так званы Gen. partitīvus - родны частковы), якія перакладаюцца пры дапамозе прыназоўніка з: з нас, з вас.