§ 21. АСАБЛІВАСЦІ СКЛАНЕННЯ НАЗОЎНІКАЎ ДРУГОГА СКЛАНЕННЯ
1. Voc. sing. назоўнікаў на -us заканчваецца на -е. Гэта адзіны выпадак у пяці скланеннях, калі Nom. i Voc. sing. не супадаюць.
2. Назоўнікі ніякага роду ўсіх скланенняў у Nom., Acc. і Voc. адзіночнага і множнага лікаў маюць аднолькавыя формы. Прычым у множным ліку яны заканчваюцца на -а[1].
3. Уласныя назвы на -ius, а таксама назоўнікі filius i genius y Voc. sing. заканчваюцца на -і: Ovidius - Ovidi, filius - fili, genius - geni.Гук і выпадае
4. Назоўнік locus (месца) у множным ліку мае формы: loca - геаграфічныя мясцовасці, loci - раздзел кнігі.
5. Назоўнік deus (бог) у множным ліку мае паралельныя формы: Nom., Voc. - dei або сцягнутае di; Gen. - deōrum або вельмі часта deum; Dat. i Abl. - deis, diis, але часцей dis; Voc. sing. супадае з формай Nom. - deus.
6. У Gen plur. на -um заканчваюцца назоўнікі, якія абазначаюць:
- вагу і меру: magna copia talentum, iugerum, modium;
- назвы пасадаў і службовых становішчаў: decemvirum, triumvirum;
- некаторыя назвы народаў: Danai - Danaum, Argīvi – Argīvum.
7. Калі назоўнікі І скланення dea, filia стаяць побач з deus, filius, то ў Dat. i Abl. plur. яны маюць канчатак -ābus: dis et deābus, filiis et filiābus.