§ 110. ДАДАНЫЯ СКАЗЫ МЭТЫ
Даданыя сказы мэты выражаюць мэту, з якой выконваецца дзеянне, выражанае галоўным сказам.
У лацінскай мове гэтыя сказы ўводзяцца злучнікамі ut(fināle) - каб, ne(fināle) = utne - каб не, quo - каб.
У даданых сказах мэты ўжываецца coniunctīvus praesentis пасля галоўных[1] часоў у галоўным сказе і coniunctīvus imperfecti пасля гістарычных часоў у галоўным сказе. Напрыклад: Utinam dux nuntium mittat, ut sciāmus quo nobis proficiscendum sit. - О, калі б правадыр паслаў вестку, каб мы ведалі, куды нам неабходна адпраўляцца. Caesar praesidia disposuit, quo facilius hostes prohibēre possit. - Цэзар расставіў варту, каб лягчэй было стрымаць ворагаў.