Праверачны тэст 2
^ Вверх
Праверачны тэст 2


І. Дайце вызначэнне паняццям.

1. «Венеды».
2. Летапіс.
3. Правідэнцыялізм.
4. Сага.

ІІ. Выберыце правільны адказ.

1. Аб неўрах упершыню напісаў
А) Страбон
Б) Герадот
В) Пампоній Мела
Г) Марцін Капела.

2. С.Я.Рассадзін лакалізаваў андрафагаў у басейне
А) р. Сулы
Б) р. Росі
В) р. Гарыні
Г) р. Бярэзіны.

3. Аб бастарнах пісаў
А) Тацыт
Б) Страбон
В) Герадот
Г) Іардан.

4. У арабскіх крыніцах пад Славіяй разумеецца
А) Ноўгарад
Б) Полацк
В) Наваградак
Г) Кіеў.

5. Першую рэдакцыю «Аповесці мінулых гадоў» зрабіў
А) Нестар
Б) Сільвестр
В) Уладзімір Манамах
Г) Нікан.

6. «Аповесць мінулых гадоў» адносіцца да
А) антычнай гістарыяграфіі
Б) крытычнай школы
В) школы базавай верыфікацыі
Г) сярэднявечнай гістарыяграфіі.

7. Доказам існавання летапісання ў Полацку з’яўляецца фрагмент
Кіеўскага летапісу аб падзеях у Полацкай зямлі ў

А) 1119 г.
Б) 1127 г.
В) 1159 г.
Г) 1163 г.

8. Барацьбу Полацкага княства з Ордэнам мечаносцаў першым апісаў
А) Генрых Латвійскі
Б) Барталемей Хёнэке
В) Герман Вартберг
Г) Віганд з Марбурга.

9. Аб княжанні Брачыслава Ізяславіча ў Кіеве апавядае
А) «Аповесць мінулых гадоў»
Б) «Эймундава сага»
В) «Сага пра Торвальда Вандроўніка»
Г) «Сага пра Торвальда Вялікага Падарожніка».

10. Да ВКЛ адмоўна ставіўся
А) Я.Длугаш
Б) Мацей з Мяхова
В) Б.Вапоўскі
Г) М.Кромер.

11. Першым ідэю аб аўтахтоннасці славян выказаў
А) М.Бельскі
Б) Мацей з Мяхова
В) Б.Вапоўскі
Г) М.Кромер.

12. Першае апісанне Беларусі было зроблена
А) Джозафата Барбарам
Б) Амброджа Кантарыні
В) Паола Навакомскім
Г) Жыліберам дэ Ланаа.

13. Аўтарам «Запісак аб Масковіі» з’яўляецца
А) Паола Навакомскі
Б) С.Герберштэйн
В) А.Гваньіні
Г) М.Кромер.

ІІІ. Складзіце пералік.

1. Метадалагічныя прыёмы антычнай гістарыяграфіі (паводле Палібія): …
2. Лівонскія хронікі: …
3. Замежныя падарожнікі і дыпламаты, якія праязджалі праз Беларусь у другой палове ХVІ ст.: …