Заданні да практычных заняткаў
1. Падрыхтаваць паведамленні пра наступныя фразеалагічныя слоўнікі беларускай мовы:
– «Слоўнік беларускіх прыказак» І.І. Насовіча (1870);
– «Люд беларускі на Русі Літоўскай» М. Федароўскага (1877–1905);
– «Беларуская фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне» Ф. Янкоўскага (1968);
– «Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі» Е.С. Мяцельскай, Я.М. Камароўскага (1972);
– «І коціцца і валіцца» (1972), «І сячэ і паліць» (1974), «Слова за слова» (1977) Г.Ф. Юрчанкі;
– «З народнай фразеалогіі. Дыферэнцыяльны слоўнік» І.Я. Лепешава (1991);
– «Слоўнік дыялектнай фразеалогіі Гродзеншчыны» М.А. Даніловіча (2000);
– «Фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы» Н.В. Гаўрош, І.Я. Лепешава, Ф.М. Янкоўскага (1973);
– «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы ў двух тамах» І.Я. Лепешава (1993);
– «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» і.Я. Лепешава (2004);
– «Слоўнік фразеалагізмаў: у 2 т.» І.Я. Лепешава (2008).
– «Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Якуба Коласа» (1993);
– «Слоўнік фразеалагізмаў мовы твораў Янкі Купалы» В.А. Ляшчынскай (2007);
– «Англа-беларускі слоўнік фразеалагізмаў параўнальнага тыпу» Л.Д. Корсак, Л.С. Марціновіч (1984);
– «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» З. Санько (1991);
– «Руска-беларускі фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы» І.А. Кісялёва (1991).
Пры паведамленні неабходна ўлічыць наступнае:
1) Вызначыць тып фразеалагічнага слоўніка;
2) Колькасць слоўнікавых артыкулаў, асаблівасці іх размяшчэння ў слоўніку;
3) Будова слоўнікавага артыкула;
4) Прывесці прыклад слоўнікавага артыкула;
5) У чым роля слоўніка, якія яго недахопы з пункту погляду сучаснай фразеаграфіі?