Пытанні для самаправеркі
^ Вверх

Пытанні для самаправеркі

 

1. Калі з’явілася сацыяльная ўлада ў грамадстве?

2. Раскрыйце змест этымалагічнага падыходу да вызначэння сутнасці дзяржавы.

3. Якія з прымет (уласцівасцей) дзяржавы былі вызначаны пераважна эмпірычным шляхам?

4. Чаму асобная публічная ўлада ў канцэнтраванай форме адлюстроўвае змест і характар дзяржаўна-арганізаванага грамадства?

5. Якія з вырашаемых дзяржавай задач з’яўляюцца агульнасацыяльнымі задачамі? Раскрыйце іх змест.

6. Якія з задач, што вырашае асобная публічная улада, з’яўляюцца «вузкакласавымі задачамі»? Раскрыйце іх змест.

7. Як суадносяцца паміж сабой агульнасацыяльныя і «вузкакласавыя задачы», якія даводзіцца вырашаць дзяржаве?

8. Калі ў грамадстве з’явілася асобная публічная ўлада, чым яна адрозніваецца ад іншых відаў сацыяльнай улады?

9. Якім чынам суадносяцца паміж сабой паняцці асобнай публічнай улады і дзяржаўнай улады?

10. Раскрыйце змест палітычнасці асобнай публічнай улады.

11. Якімі прыметамі дзяржаўная ўлада адрозніваецца ад іншых відаў сацыяльнай улады?

12. Прааналізуйце суадносіны паміж дзяржаўнай уладай і дзяржавай.

13. Раскрыйце змест легітымнасці і легальнасці дзяржаўнай улады.

14. Правядзіце супастаўляльны аналіз такіх метадаў і сродкаў да­следавання дзяржаўнасці, як сістэматызацыя, класіфікацыя і тыпалогія.

15. Раскрыйце змест фармацыйнай тыпалогіі развіцця дзяржаўнасці.

16. У чым Вы бачыце спецыфіку цывілізацыйнай тыпалогіі развіцця дзяржаўнасці?

17. Раскрыйце змест асабіста-прававой тыпалогіі развіцця дзяржаўнасці.