Пытанні для самаправеркі
^ Вверх

Пытанні для самаправеркі

 

1. Чаму, на Вашу думку, у першабытным грамадстве ўзніклі правілы паводзін агульнага характару (нарматыўныя рэгулятары), і якія функцыі яны выконвалі?

2. Ці можна лічыць, што будова (структура) разнастайных табу была затым запазычана іншымі відамі нарматыўных рэгулятараў грамадства? Калі гэта так, то абгрунтуйце дадзены тэзіс.

3. Чаму менавіта нарматыўная частка з’яўлялася галоўнай складанай часткай міфа, і ці захоўвае яна сваё значэнне ў сучасных умовах?

4. Ці былі ўласцівы першабытнаму грамадству такія нарматыўныя рэгулятары, як звычай, традыцыя і мараль?

5. Якія прычыны прывялі да неалітычнай рэвалюцыі, якімі былі яе наступствы ў сферы нарматыўнага рэгулявання?

6. Якая роля прэстыжнай эканомікі і «дараабмену» ў паходжанні права?

7. Якой была роля дзяржавы ва ўзнікненні і фармаванні права?

8. Ці можна лічыць правілы ўліку і размеркавання грамадскай працы, а таксама правілы размеркавання і пераразмеркавання лішкавага прадукту, якія былі створаны дзяржавамі на Усходзе, нормамі права?

9. Якім чынам нарматыўныя рэгулятары першабытнага грамадства ўздзейнічалі на ўзнікаючае права?

10. Якім чынам змяніліся нарматыўныя рэгулятары першабытнага грамадства з узнікненнем права?

11. Якую ролю выконвала рэлігія ў станаўленні права?

12. Чаму эквівалентнасць (суразмернасць) з’яўляецца «стрыжнем» права?

13. Якая роля «класагенезу» ў станаўленні права?

14. Як Вы ставіцеся да думкі аб існаванні «маральнага права»?

15. Як суадносяцца паміж сабой асноўныя шляхі і формы паходжання права?