§ 56. PRONOMINA DEMONSTRATĪVA (указальныя займеннiкi)
^ Вверх

§ 56. PRONOMINA DEMONSTRATĪVA

(УКАЗАЛЬНЫЯ ЗАЙМЕННІКІ)

 

У лацінскай мове да ўказальных адносяцца наступныя займеннікі:

hic, haec, hoc

- гэты, гэта, гэта

ille, illa, illud

- той, тая, тое

iste, ista, istud

- гэты, гэта, гэта; той, тая, тое

is, ea, id

- гэты, гэта, гэта, той, тая, тое; ён, яна, яно

 

Указальныя займеннікі ў Gen. sing. маюць канчатак us, у Dat. sing. - . Усе астатнія склоны ўтвараюцца па тыпу І (жаночы род) і ІІ (мужчынскі і ніякі роды) скланенняў.

 

hic, haec, hoc 

 

s i n g u l ā r i s

               p l u r ā l i s

 

 m

  f

 n

  m

  f

  n

Nom.

hīc

haec

hoc

hae

haec

Gen.

 

huīus

 

hōrum

hārum

hōrum

Dat.

 

huic

 

 

hīs

 

Acc.

hunc

hanc

hoc

hōs

hās

haec

Abl.

hōc

hāc

hōc

 

hīs

 

 

Канцавое с у некаторых склонавых формах з’яўляецца ўсечанай указальнай часткай се (вось). Часам яна далучаецца да іншых склонавых форм. Напрыклад: huiusce, horunce.

У формах hunc, hanc, horunce гук n атрымаўся з m перад наступным с.

 

ille, illa, illud 

 

s i n g u l ā r i s

p l u r ā l i s

 

 m

 f

 n

  m

  f

  n

Nom.

ille

illa

illud

illī

illae

illa

Gen.

 

illīus

 

illōrum

illārum

illōrum

Dat.

 

illī

 

 

illīs

 

Acc.

illum

illam

illud

illos

illas

illa

Abl.

illō

illā

illō

 

illīs

 

 

Заўвага. Пры перакладзе займеннікаў hic, haec, hoc i ille, illa, illud, ужытых у сказе, трэба мець на ўвазе, што hic, haec, hoc указвае на прадмет (асобу), які знаходзіцца бліжэй да таго, хто гаворыць, а ille, illa, illud - на аддалены прадмет (асобу). Напрыклад: Athēnae et Carthāgo urbes antīquae sunt, haec Africāna, illa Graeca. - Афіны і Карфаген - старажытныя гарады, гэты - афрыканскі, той – грэчаскі.

 

is, ea, id 

 

s i n g u l ā r i s

p l u r ā l i s

 

 m

  f

 n

  m

  f

  n

Nom.

is

ea

id

eī (iī, ī)

eae

ea

Gen.

 

eius

 

eōrum

eārum

eōrum

Dat.

 

ei

 

 

eīs (iīs)

 

Acc.

eum

eam

id

eōs

eās

ea

Abl.

 

eīs (iīs)

 

 

Is, ea, id замяняе таксама асабовы займеннік для трэцяй асобы: ён, яна, яно.

Займеннік iste, ista, istud скланяецца так, як і займеннік ille, illa, illud, і ўказвае на прадмет (асобу), які звязаны з іншай асобай і знаходзіцца каля асобы, да якой звернута мова.